Галоўная > Як усталяваць Node.js

Як усталяваць Node.js

beginner

Найбольш зручным спосабам для ўсталявання ноды на гэты час з'яўляецца ўсталяванне праз NVM (node version manager). У гэтым артыкуле мы разгледзім менавіта гэты спосаб. Так як NVM дазваляе выкарыстоўваць на адным камп'ютары некалькі версій ноды, ды хутка пераключацца паміж імі.

Усталяванне

Шляхі для ўсталявання NVM на камп'ютары з Windows ды з Linux / Mac OS адрозніваюцца. Разгледзім абодва.

Windows

Спампоўваем з рэпазіторыю https://github.com/coreybutler/nvm-windows/releases файл nvm-setup.exe, ды ўсталёўваем яго. Пасля ўсталявання ў кансолі праверце вынікі камандай nvm -v

Linux / Mac OS

Для ўсталявання праграммы трэба ў тэрменале выканаць наступную каманду:

curl -o- https://raw.githubusercontent.com/nvm-sh/nvm/v0.39.3/install.sh | bash

Калі CURL не усталяваны можна паспрабаваць праз WGET:

wget -qO- https://raw.githubusercontent.com/nvm-sh/nvm/v0.39.3/install.sh | bash

Паспрабуйце вызваць каманду nvm -v. Калі яна не спрацавала - Прагледзьце файлы ~/.bash_profile , ~/.zshrc, ~/.profile або ~/.bashrc (залежыць ад OS) ды дадайце наступны код:

export NVM_DIR="$([ -z "${XDG_CONFIG_HOME-}" ] && printf %s "${HOME}/.nvm" || printf %s
"${XDG_CONFIG_HOME}/nvm")" [ -s "$NVM_DIR/nvm.sh" ] && \. "$NVM_DIR/nvm.sh"

ды абнавіце пераменныя асяроддзя наступнай камандай:

source ~/.bash_profile - (назва файла залежыць ад OS).

У выніку пасля вызаву каманды nvm -v вы атрымаеце нешта падобнае да

`nvm -v`

`0.39.1`

На гэтым усталяванне NVM скончана.

NodeJS

Каб усталяваць NodeJs, выкарыстайце ў тэрмінале наступныя каманды:

  1. nvm install latest ці nvm install 14 або іншую версію ноды.
  2. nvm use 14 дзе 14 - нумар усталяванай да гэтага версіі.

Усё, нода павінна працаваць. Каб праверыць зрабіце node -v . У выніку вы пабачыце версію ноды. Больш каманд, якія дазваляе выконваць NVM, можна прагледзець камандай nvm -h Падрабязней пра NVM можна паглядзець тут (Гітхаб праекта) ды тут (Гітхаб праекта для windows)

Admin, 2023-01-11
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;