Галоўная > Разбор пытанняў з рэальных сумоўяў - JS Network. AJAX.

Разбор пытанняў з рэальных сумоўяў - JS Network. AJAX.

сумоўе js beginner AJAX

Пытанне:

Што такое AJAX?

Кароткі адказ

AJAX (Asynchronous Javascript and XML) - асінхронны javascript and XML - тэхналогія, дазваляючая нам звяртацца да сервера без перазагрузкі web-старонкі. У гэтым выпадку браўзер і сервер паміж сабой абменьваюцца данымі ў фонавым ражыму.

Падрабязны адказ

AJAX (Asynchronous Javascript and XML) - асінхронны javascript and XML - тэхналогія, дазваляючая нам звяртацца да сервера без перазагрузкі web-старонкі. У гэтым выпадку браўзер і сервер паміж сабой абменьваюцца данымі ў фонавым рэжыму. Атрыманыя з сервера даныя могуць быць выкарастаны для частковай змены кантэнту на старонцы.

Як працуе прыкладанне у клясычным варыянце?

  • Карыстальнік заходзіць на web-старонку, націскае на які-небудзь элемент

  • Браузер фармуе і адпраўляе запыт серверу

  • У адказ сервер фармуе новую старонку і адпраўляе яе браўзеру

  • Браузер цалкам перагружае ўсю старонку

Пры выкарыстоўванні AJAX:

  • Карыстальнік заходзіць на web-старонку, націскае на які-небудзь элемент

  • Скрыпт, напісаны на JS, вызначае, якая інфармацыя патрэбна для абнаўлення старонкі

  • Браўзер адпраўляе адпаведны запыт на сервер

  • Сервер вяртае толькі тую частку дакумента / даных, якая патрэбна

  • Скрыпт уносіць змены на старонцы з улікам новай атрыманай інфармацыі без поўнай яе перазагрузкі.

loveJS, 2023-02-24
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;