Адпраўка пісем праз Node.js ды Gmail
Часам бывае неабходнасць аўтаматызаваць рассылку пісем, і ў гэтым артыкуле мы разгледзім адзін з самых простых спосабаў гэта зрабіць. Для гэтага нам спатрэбіцца акаунт Gmail, Node.js.
Устаноўка Node.js
Устаноўку ноды на камп'ютар мы разглядалі ў артыкуле "Як усталяваць Node.js"
Cтварэнне праекта
Створым папку, напрыклад mailer, пяройдзем у яе праз тэрмінал, і выканаем каманду npm init, якая створыць файл package.json.
Дададзім у наш міні-праект пакет, які і будзе адпраўляць пошту: npm install -S nodemailer.
У створаную вышэй папку дададзім файл index.js.
Пішам код
У якім напішам наступны код:
text1const nodemailer = require('nodemailer'); 2 3 async function sendMail({ email, title, html }) { 4 5 let transporter = nodemailer.createTransport({ 6 service: 'gmail', 7 auth: { 8 user: 'test@gmail.com', // Ваша пошта 9 pass: 'qwerty', //Пароль для аплікацый, згенераваны гуглом 10 }, 11 }); 12 const message = { 13 from: 'from-example@email.com', // Калі не супадае з вашым то будзе заменены 14 to: email, 15 subject: title, 16 html: html, 17 }; 18 transporter.sendMail(message, function (err, info) { 19 if (err) { 20 console.log(err); 21 } else { 22 console.log('message sent'); 23 } 24 console.log('Message sent: %s', info); 25 }); 26} 27 28sendMail({email:'test@test.com',title:'Тэставае пісьмо',html: `<h2>Test</h2><b>Test</b>`})
Як атрымаць пароль?
Каб атрымаць пароль для аплікацый (ці праграм, каму як зручней), перайдзіце па спасылцы (спрацуе толькі калі ў вас наладжана 2-хфактарная аўтэнціфікацыя) https://myaccount.google.com/apppasswords, згенеруйце новы пароль і запішыце ў папярэдні код
Усе, наш скрыпт для дасылання пошты гатовы.
Каб яго запусціць, дастаткова выканаць у тэрмінале node index.js
Заключэнне
Такім чынам мы пазнаеміліся з вельмі простым спосабам стварэння скрыпта для рассылкі пошты, які можна выкарыстоўваць нават у дзенным жыцці.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)