Галоўная > Агляд ngrok. Як наладзіць доступ з іншай сеткі праз тунэлі к localhost.

Агляд ngrok. Як наладзіць доступ з іншай сеткі праз тунэлі к localhost.

localhost ngrok тунэль

Калі вы сутыкаліся з праблемай, як у працэсе распрацоўкі паказаць каму-небудзь іншаму свой праект, разгорнуты пакуль што толькі лакальна, як паглядзець, як выглядае ваша web-верстка на мабільнам тэлефоне, а не ў эмулятары, ці ў якіх іншых выпадках, калі патрэбны доступ к пракладанню праз знешняю сетку, але не маеце пад рукой тэставага сервера і шкада часу на пошук прыдатнага серверу і дэплой, то, калі дагэтуль не чулі, варта звярнуць увагу на шэраг сервісаў, якія дазваляюць стварыць публічны адрас і звяртацца да свайго праекта, нібыта ён знаходзіцца ў сеціве.

ngrok - гэта мультыплатформенны сервіс, які дазваляе даць доступ да пракладанняў, працуючых лакальна на вызначаным порце, са знешняй сеткі шляхам стварэння публічнага адрасу, з якога ўсе запыты будуць перакінутыя праз тунэль на вызначаны лакальны рэсурс. Дарма можна адначасова карыстацца адным злучэннем.

Усталяванне

Утыліта працуе на розных аперацыйных сістэмах. Каб спампаваць яе, трэба перайсці на сайт распрацоўшчыка, зарэгістравацца (каб атрымаць уласны токен), перайсці на старонку спамповак, выбраць патрэбную аперацыйную сістэму і ўсталяваць утыліту, як апісана для вашай аперацыйнай сістэмы.

Перад запускам дадаем праз кансоль атрыманы токен (токен знаходзіцца на старонцы сайта Authtoken):

    ngrok authtoken <ваш токен>

На гэтым усталяванне завершана.

Выкарыстоўванне

У кансолі пішам

    ngrok <пратакол> <порт>

Прыкладамі могуць быць:

ngrok tcp 22

ngrok http 8080

ngrok http://localhost:3000/

ngrok дае доступ па абудвум тыпам злучэнняў http і https.

У вас павінна атрымацца нешта накшталт гэтага:

Session Status online
Account user (Plan: Free)
Version 3.2.1
Region Europe (eu)
Web Interface http://127.0.0.1:4040
Forwarding http://870eb390.ngrok.io -> localhost:3000
Forwarding https://870eb390.ngrok.io -> localhost:3000
Connections ttl opn rt1 rt5 p50 p90
              2 0 0.01 0.00 5.81 10.83

Не забудзьцеся запусціць свой лакальны сервіс на вызначаным порце.

Цяпер ваш праект даступен не толькі праз http://localhost:3000, але і праз http://870eb390.ngrok.io ці https://870eb390.ngrok.io.

Больш прыкладаў і апісанняў можна паглядзець а сайце, альбо выклікаўшы ngrok help.

Якія ёсць аналагі:

Сервісы дармавыя, есць платныя пашыраныя варыянты. Могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх аперацыйных сістэмах.

loveJS, 2023-03-27
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;