Топ найцікавейшых рэпазіторыяў за апошні час, ці як знайсці штосьці цікавае ў GitHub. Code Stars
Прывiтанне, сябры!
Што такое GitHub, мне здаецца, чуў кожны, і амаль кожны з распрацоўшчыкаў працаваў з ім. Кожны дзень да гэтай платформы дадаецца тысячы новых цікавых або не вельмі, праектаў. Сапраўды, пераважная большасць праграмістаў штодня выкарыстоўваюць GitHub — найбуйнейшы вэб-сэрвіс для хостынгу IT-праектаў і іх сумеснай распрацоўкі. На сённяшні дзень гэта самы папулярны сэрвіс для праектаў з адкрытым кодам. Больш за 4 гады таму гэты сэрвіс быў набыты кампаніяй Microsoft, і на сённяшні дзень колькасць распрацоўшчыкаў сэрвісу перавышае 100 млн. чалавек, а колькасць рэпазіторыяў на GitHub набліжаецца да 400 млн., з іх каля 30 млн. публічных.
Пра Code Stars
Каб адчуваць сябе больш утульна сярод такой велізарнай колькасці рэпазіторыяў і быў створаны наш праект Code Stars - карысны інструмент для распрацоўшчыкаў, якi спрашчае даследаванне і маніторынг рэпазiторыяў з GitHub. Важна не толькі не згубіцца сярод такой велічы праектаў, але і навучыцца вышукваць карысныя.
GutHub таксама вылучае рэпазіторыі ў трэнды Trending Repositories. Аднак гэтая інфармацыя далёка не ўсебаковая i вычарпальная. Для дэталёвага вывучэння GitHub прапаноўвае выкарыстоўваць API, з дапамогай якога вы можаце ствараць рэпазіторыіі i кіраваць iмi, а таксама атрымлiваць пра iх агульнадаступную інфармацыю.
Гэтым шляхам i пайшоў праект Code Stars, які з дапамогай API атрымлівае неабходныя даныя аб усіх рэпазіторыях, вылучае аналiтыку па папулярных рэпазіторыях i лаканiчна адлюстроўвае яе ў фармаце тэлеграм-канала, дакладна вызначае моманты, у якi менавіта час рэпазіторыi становяцца папулярнымі, а таксама прапаноўвае зручную навігацыю з дапамогай хэш-тэгаў. Такiм чынам, наш сэрвіс Code Stars дае доступ да свежых і папулярных праграмiстскiх распрацовак.
Топ рэпазіторыяў сакавіка
Так, у сакавіку найбольшую папулярнасць (як вы маглі здагадацца) атрымалі праекты, датычныя штучнага інтэлекту ды блокчэйн-тэхналогій:
- https://github.com/microsoft/visual-chatgpt - праект, які дазваляе працаваць не толькі з тэкстам у chatGPT, але і з выявамі:
- https://github.com/base-org/node - вузел сеткі Base, дзе Base - сетка web3, заснаваная на Ethereum L2.
- https://github.com/f/awesome-chatgpt-prompts - набор прыкладаў падказак для chatGPT
- https://github.com/tatsu-lab/stanford_alpaca - рэпазіторый праекта Stanford Alpaca, які створаны для стварэння і распаўсюду мадэлі LLaMA.
- https://github.com/ggerganov/llama.cpp - інтэрфэйс для LLaMA на чыстым C/C++
- https://github.com/binary-husky/chatgpt_academic (нешта на кітайскай, але папулярна)😂
- https://github.com/AUTOMATIC1111/stable-diffusion-webui - вэб-інтэрфэйс для мадэлі Stable Diffusion
- https://github.com/nomic-ai/gpt4all - дэма, даныя ды код для трэніроўкі моўнай мадэлі GPT-3.5-Turbo
- https://github.com/twitter/the-algorithm - Iлан Маск паабяцаў i адкрыў код алгарытмаў Twitter. Гэты рэпазіторый атрымаў больша 10 000 зорак за адзiн дзень
- https://github.com/kamranahmedse/developer-roadmap - кожны распрацоўшчык павінен прайсці свой шлях
- https://github.com/awesome-selfhosted/awesome-selfhosted - cпіс сеткавых сэрвісаў і вэб-аплікацый бясплатнага праграмнага забеспячэння, якія можна размясціць на вашых уласных серверах
- https://github.com/sindresorhus/awesome - сапраўды, цудоўныя рэпазiторыi на на любы выпадак
Мы спадзяемся што нас сэрвіс Code Stars будзе для ваць цікавы і карысны. Калі ласка далучайцеся да яго і атрымлівайце найбольш цікавыя рэпазіторыі.
Дзякуй.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)