30 цікавых тэхнічных фактаў, якія могуць вас здзівіць (1 частка)
Пераклад часткі артыкула 30 Interesting Tech Facts That Might Surprise You
Вам патрэбныя факты, якія можна абмеркаваць з сябрамі? Тут вы знойдзеце крыху дзіўных, але цікавых фактаў аб тэхналогіях, якія вы можаце не ведаць...
1. Лагатып Firefox гэта не ліса...
Лагатып Mozilla Firefox - гэта чырвоная панда, а не ліса. Вы можаце падумаць, што слова "ліса" не мае сэнсу, але ёсць вельмі малавядомы факт, што мянушка чырвонай панды - "firefox" ("агністая ліса").
2. Першы кампутарны вірус называўся Creeper
Creeper быў першым кампутарным вірусам, створаным у 1971 годзе. Ён быў створаны ў якасці эксперымента, каб паглядзець, як ён будзе распаўсюджвацца паміж кампутарамі і адлюстроўваць паведамленне "Я Creeper, злаві мяне, калі можаш!".
3. Google было напісана з памылкай
Google першапачаткова было прапанавана назваць Googol, які з'яўляўся матэматычным тэрмінам для лічбы 1 з 100 нулямі (так як тэрмін "мільён" і гэтак далей). Але была зроблена арфаграфічная памылка, і ў канчатковым выніку сталі прытрымлівацца назвы Google.
4. Існуюць фобіі тэхнікі
У нашы дні існуе мноства розных фобій, бо людзі становяцца ўсё больш падазронымі да тэхналогій.
Тэхнафобія (Technophobia) - гэта страх перад тэхналогіямі, Кіберфобія ( Cyberphobia) - гэта страх перад кампутарамі і Намафобія (Nomophobia) - гэта страх застацца без мабільнага тэлефона.
5. Чалавек Года 1982: кампутар
У 1982 годзе часопісам "TIME" быў названы "Чалавек Года" і гэта быў ... увага... кампутар!
6. Вы ўсё яшчэ можаце наведаць першую ў свеце вэб-старонку
Першая вэб-старонка была запушчана 6 жніўня 1991 года на кампутары NeXT у Еўрапейскай Арганізацыі Ядзерных Даследванняў. Яна была зробленая Цімам Бернесам-Лі і існуе у інтэрнэце дагэтуль. Пераканайцеся самі.
7. Існуе сайт, які раскажа вам пра ўзрост інтэрнэту.
Вэб-сайт howoldistheinter.net адлічвае ўзрост інтэрнэту, і сёння (19 красавіка 2023 года) яму ўжо 12456 дзён. Таксама ён уключае ў сабе хроніку такіх падзей, як нараджэнне ў 1989 годзе, выпуск Linux у 1991, першы браўзер Microsoft Windows у 1993, першая жывая трансляцыя ў 1993, першы рэкламны банер у 1994, першая буйная інтэрнэт-ўцечка ў 1999 і г.д. Вы таксама можаце дадаць свой дзень нараджэння, каб праверыць, колькі гадоў было інтэрнэту ў дзень вашага нараджэння.
8. Deep Web (Глыбокая Сетка) у 400 разоў больш за інтэрнэт, які мы ведаем.
Deep Web - гэта сайты, якія не праглядваюцца пашуковымі сістэмамі, такімі, як Google. Нехта можа звязаць "Deep Web" з "Dark Web", але, насамрэч, гэта не адно і тое ж.
Dark Web у асноўным складаецца з зашыфраваных вэб-сайтаў са схаванымі IP-адрасамі, што робіць іх карыстальнікаў і месцазнаходжанні ананімнымі - гэта падмноства Deep Web.
Відавочна, што такая магчымасць хаваць сваю асобу стварае папулярную прастору для продажу незаконнага кантэнту і г.д.
Але Dark Web займае толькі 0,01% Deep Web. Deep Web - гэта таксама проста месцы, дзе захоўваюцца вашыя абароненыя паролем уліковыя запісы email, часткі платных падпісных сэрвісаў і іншыя падобныя абароненыя даныя.
Surface Web (Бачная Сетка), якую індэксуюць пашуковыя робаты, складае толькі 0,03% інтэрнэту.
9. Кампутары называлі "электроннымі мазгамі"
У 1950 годзе персанальныя кампутары былі названыя "электроннымі мазгамі", што даволі дакладна, але ўсё ж гучыць троху дзіўна.
10. Існуе больш за мільярд шкоднасных праграм.
Статыстыка шкоднасных праграм за 2023 год паказвае, што ў цяперашні час выяўляецца больш за 560000 новых шкоднасных праграм кожны дзень. Google паведамляе, што кожны тыдзень 50 сайтаў утрымліваюць шкоднасныя праграмы, а 46% хакераў выкарыстоўваюць email выключна для распаўсюджвання шкоднасных праграм.
Калі вы думаеце, што ваш мабільны ў бяспецы, - не будзьце так упэўненыя. Агульная колькасць мабільных нападкаў склала больш за 28 мільярдаў - так што можаце здагадацца, што цяпер іх стала значна больш. Па спасылцы можна знайсці парады, як захаваць паролі ў бяспецы і атрымаць парады па кібербяспецы.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)