Галоўная > 30 цікавых тэхнічных фактаў, якія могуць вас здзівіць (2 частка)

30 цікавых тэхнічных фактаў, якія могуць вас здзівіць (2 частка)

fun

Пераклад другой часткі артыкула 30 Interesting Tech Facts That Might Surprise You.

Першую частку можна знайсці тут.

11. Першы кампутар быў вельмі вялікім дзецюком.

Першы кампутар важыў амаль 30000 кг і ў вышыню дасягаў 2.5 м - уявіце сабе, што вы працуеце з гэтай пачварай дзеля таго, каб адправіць электронны ліст альбо праверыць свае сацыяльныя сеткі...

first computer

12. Вікіпедыяй кіруюць тысячы ботаў

Большасць з нас ведае, што Вікіпедыя - гэта проста краўдсорсінгавая энцыклапедыя. А што большасць з нас не ведае або не задумвалася аб тым, што сайт кіруецца тысячамі аўтаматычных праграм (ботаў). Існуе каля 2456 задач для ботаў для тэхнічнага абслугоўвання старонак. Іншы выпадковы факт: у ангельскай Вікіпедыі 58 мільёнаў старонак. Націсніце тут, каб убачыць больш статыстыкі аб памеры Вікіпедыі, якая абнаўляецца штодзённа.

13. Amazon амаль атрымаў іншую назву

Джэф Безас, заснавальнік Amazon, спачатку зарэгістраваў кампанію як Cadabra Inc. у 1994 годзе, маючы на ўвазе слова Abracadabra. Аднак, зразумеўшы, што можа здарыцца абдрукоўка, ды і па тэлефоне гэта гучала як "cadaver" ("труп"), ён вырашыў змяніць гэта. Пасля азарэння, перабіраючы слоўнік, ён вырашыў спыніцца на Amazon.

14. Штодня Google робіць больш за 3.5 мільярда пашуковых запытаў

Google апрацоўвае ў сярэднім больш за 40000 пашукавых запытаў кожную секунду, 3.5 мільярды ў дзень і больш за 1.2 трыльёна пошукавых запытаў у год. Вы можаце пабачыць статыстыку ў рэальным часе на internetlivestats.com і даведацца, што ў трэндзе ў Паўднёвай Афрыкі ў Google Trends.

15. Nokia раней прадавала туалетную паперу

Акрамя мабільных тэлефонаў яны таксама выраблялі іншыя тавары, такія як туалетная папера, шыны, кампутары, кабелі, гумовыя боты і тэлевізары. Nokia пачала сваю дзейнасць як адзіная папяровая фабрыка ў 1865 годзе, хачаце верце, хочаце не!

16. Людзей, якія маюць мабільныя тэлефоны, больш, чым тых, хто мае прыбяральню

Пакуль мы размаўляем пра прыбіральні... Больш за 6 мільярдаў чалавек (з 7.7 мільярдаў у свеце) маюць доступ да мабольных тэлефонаў, але, паводле даследчыкаў, толькі 4.5 мільярды маюць працоўную прыбіральню. У Паўднёвай Афрыцы ў гэта можна лёгка паверыць, але для краін першага свету гэты факт можа быць дзіўным.

17. Чаму ва ўсіх рэкламах Apple iPhone усталяваны час 9:41

Калі вы не заўважалі, у рэкламе Apple iPhone (там, дзе не выкарыстоўваецца пусты экран) на экране заўжды ўсталяваны час 9:41. Гэта можа здацца выпадкова выбраным лікам, але насамрэч яно мае сэнс. Гэта быў дакладны час, калі Стыў Джобс анансаваў першы iPhone у 2007 годзе.

18. Nintendo была заснавана задоўга да відыягульняў

Кампанія Nintendo была заснавана яшчэ ў 1889 годзе, яшчэ да таго, як відыагульні нават здаваліся магчымымі. Але яны заўжды займаліся гульнямі. Яны пачалі як кампанія па вытворчасці ігральных карт і зрабілі сваю першую відыагульню толькі праз 89 гадоў у 1978 годзе.

19. Першая кампутарная мыш была зроблена з дрэва

Самая першая кампутарная мыш была вырабленая Дугам Энгельбартам у 1964 годзе з дрэва прамавугольнай формы.

20. Alexa падслухоўвае

Калі вы карыстаецеся прадуктам Amazon Alexa, магчыма вы пажадаеце выключыць сілкаванне ці мікрафон, калі вы ім не карыстаецеся. Alexa увесь час праслухоўвае вашы размовы і захоўвае гісторыю дыялогаў у воблаку, каб працягваць палепшаць працу Alexa. Гэта не зусім навіна, бо мы ўжо прызвычаіліся, што Google праслухоўвае нашы тэлефоны. Але ў гэтым ёсць нешта жудаснае...

loveJS, 2023-04-25
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;