Галоўная > Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове

Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове

каналы
беларускаямова

Беларуская мова - сіла, якая адлюстроўвае нашу нацыянальную ідэнтычнасць і культуру. І ў эпоху электронных масавых медыя, беларускамоўныя каналы робяцца інструментам крэатыўнага выяўлення беларускай супольнасці. У гэтым артыкуле мы разгледезем некалькі невялікіх, але цікавых каналаў пра навуку, ІТ, культуру на беларускай мове, якія могуць стаць часткай вашай інфармацыйнай прасторы.

Пачнем з Тэлеграма:

  1. Абажуры - канал ад дзейснага салюшн-архітэктара Арцема Мікуліча пра працу з Microsoft Azure. Можа быць карысна як devOps так і бэкэнд распрацоўшчыкам, ды інш.
  2. #1 Гікаўскі - Кіно, Серыялы, Тэхналогіі, Гульні - канал + падкаст, які правядзе вас па "сучасных трафіках" тэхналагічнага сусвесу. Шмат пра гульні, серыялы, навуковыя даследванні. Хочацца выдзеліць падкаст - шмат гумару, меркаванняў, гасцей.
  3. Code Stars - канал які які займаецца выяўленнем хутка набіраючых папулярнасць рэпазіторыяў у Гітхабе (з аналітыкай) - будзе карысны тым, хто жадае разумець, якія праекты зараз у трэндзе ці пачнуць хутка расці.
  4. Tech Lead – навука і тэхналогі - як бачна з назвы - канал пра навуку і тэхніку. Навіны навукі і тэхналогій, аўтарскія і перакладзеныя артыкулы. Класічная беларуская мова і толькі галоўнае: ніякіх лішніх словаў. На канале шмат цікавостак, карысных парадаў, ды інш.
  5. Усё пра ўсё - навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут.
  6. Belmovie - канал пра кіно - канал пра кіно, серыялы, дзе аўтары выкладаюць перакладзены на беларускую мову кантэнт.
  7. Жартоўнае ай-ці - шмат мемаў ды жартаў пра айцішачку родненькую.
  8. cybulinka - канал "Цыбулінка" - (спадзяюся правільна прачытаў) Яшчэ адзін канал з выключна цікавымі навінамі пра навуку,тэхналогіях, ды інш.
  9. De facto. Беларуская навука - канал пра падзеі, кнігі, навіны у беларускай навуцы.
  10. Экватар | Больш, чым геаграфія - калі вы цікавіцеся геаграфіяй, ці жадаеце проста цытаць цікавыя факты аб нашай планеце - то вам сюды.
  11. Лінейная (аг | рэг) рэсія - чарговы канал пра навуку, які нельга абмінуць. Публікацыі выходзяць не вельмі часта, але гэта не змяньшае яго цікавасць.

Што глядзець праз Ютуб?

  1. Цемны лёс - канал пра беларусаў ды беларусак у навуцы, тэхніцы, літаратуры. Вельмі цікава глядзець і прыходзіць да высновы, колькі таленавітых беларусаў ты яшчэ не ведаеш. Абавязковы для прагляду.
  2. Чытаць - не перачытаць - канал дзе вас пазнаемяць са зместам беларускіх аўтараў. (Для мяне стаў адкрыццем апошняга часу.)
  3. Нататнік - падарожжы, гутаркі, меркаванні. На канале вы пабачыце Беларусь, якую вы маглі не ведаць.
  4. VR па-беларуску - Гульні, шмат гульняў. І ўсе у VR. Калі вы цікавіцеся гэтай тэмай - тое для вас.
  5. Першы Бортны Канал - нарэшче, канал, які вы тут стоадсоткава не чакалі. Вельмі маляўнічыя краявіды, шмат меду, найстаражытнейшая прафессія. Часам медытатыўна, часам захапляльна.

Пра mova.how

Яшчэ больш цікавых рэсурсаў на беларускай мове вы можаце знайсці на сайце https://mova.how/

Заключэнне Спадарства, калі вы ведаеце яшчэ цікавыя каналы, дадавайце іх да каментароў.

P.S. Калі вы жадаеце пісаць свае артыкулы ці падзяліцца сваім досведам - чакаем вас у шэрагах нашых аўтараў.

Admin, 2023-05-16
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;