Галоўная > Мы дадалі падтрымку RSS

Мы дадалі падтрымку RSS

RSS

Нарэшце, мы дадалі падтрымку RSS

Зараз вы можаце падпісацца на наш блог праз https://api.bel-frontend.online/rss

Але, што ж такое RSS?

RSS (РСС) - "Really Simple Syndication". Гэта стандартны фармат даных, створаны для апісання лентаў з навінамі, які дазваляе атрымліваць абнаўленні з розных сайтаў і чытаць іх у адным месцы. RSS-каналы забяспечваюць зручны спосаб адлюстроўваць апошнія абнаўленні з розных крыніц кантэнту, такіх як блогі, навіны, артыкулы і інш. Інфармацыя ў канале RSS прадстаўляецца ў фармаце XML, які зручны для аўтаматычнага аналізу і перадачы дадзеных паміж праграмамі. RSS-каналы могуць быць сабраныя з розных сайтаў з дапамогай RSS-рыдараў, якія дазваляюць падпісвацца на каналы і атрымліваць абнаўленні.

Якія RSS-рыдары можаце параіць?

Я звычайна карыстаюся Thunderbird - гэта паштавік з падтрымкай RSS. Гэта зручна таму што, і мэйлы, і навіны знаходзяцца ў адным месцы. Але есць шмат іншых добрых і безкаштоўных прылад. Аглядаць мы ўсе не будзем, але пералічым некалькі з іх:

Feedly - https://feedly.com/i/welcome

Inoreader - https://www.inoreader.com

Як падпісацца?

Падпіску разгледзем на прыкладзе Thunderbird. (Выбачайце за лакалізацыю, але яна часам смешная)

  1. Адчынім меню і выберым "Рахунак жывільніка" (не рагачыце, сам не ведаю што такое):меню
  2. Націскаем і пападаем на наступнае вакно: вакно
  3. Набіраем крыніцу навінаў, ціснем "Дадаць" і зачыняем вакно
  4. У выніку, атрымаем наступнае:

рэзультат

Вынікі

Мы пазнаеміліся з чарговым інструментам, які можа дапамагчы зрабіць наша жыццё хоць крышачку зручней, і спадзяюся што ўсё, што мы робім - будзе для вас карысна і цікава. Вялікі дзякуй.

P.S.

Калі ў вас ёсць што абмеркаваць - калі ласка пішыце ў каментарах.

Admin, 2023-06-04
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;