Bel-Frontend: агляд ужо зробленага на нашай платформе
Шчыра вітаем ўсіх нашых шаноўных чытачоў!
Прайшоў невялікі час з моманту існавання нашага сайта як спробы запуску першага беларускамоўнага IT-блога. За гэты час быў напісаны шэраг артыкулаў як на тэхнічныя тэмы, у асноўным датычныя распрацоўкі, так і шэраг аглядаў іншых беларускамоўных суполак, каналаў і іншых ініцыятыў.
Мы стараліся зрабіць кантэнт найбольш разнастайным, спрабуючы закранаць розныя тэмы, каб чытаць было цікава шырокаму колу чытачоў.
Безумоўна, наша аудыторыя не такая вялікая, таму і атрыманыя звесткі могуць быць і не такімі дасканалымі, але згодна статыстыкі Google, можна вызначыць, якія артыкулы карысталіся найбольшай увагай.
- Гісторыя з'яўлення Same-Origin Policy, CORS. Што такое JSONP. Простыя і складаныя запыты CORS. Перадзапыт (preflight)
- Асновы мовы JavaScript: Тыпы даных
- 30 цікавых тэхнічных фактаў, якія могуць вас здзівіць (1 частка)
- Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове
- Агляд парадыгм праграмавання
- Як стварыць PWA, і дадаць яго на тэлефон
- Адпраўка пісем праз Node.js ды Gmail
- 30 цікавых тэхнічных фактаў, якія могуць вас здзівіць (2 частка)
- Агляд ngrok. Як наладзіць доступ з іншай сеткі праз тунэлі к localhost
- Гісторыя развіцця HTTP
- Шэраг розных задач з сумоўяў
Калі што прапусцілі, можаце зараз пабавіць час і пачытаць як гэтыя артыкулы, так і іншыя выдатныя артыкулы з нашага блога.
Шчыры дзякуй ўсім за тое, што вы застаецеся з намі, падтрымліваеце нашу беларускамоўную суполку.
Дзякуй усім аўтарам за стварэнне якаснага і выдатнага кантэнту на нашай роднай мове.
Заставайцеся з намі, чытайце нас, пішыце нам у каментарах, а можа і паспрабуйце самі дадацца ў аўтары і напісаць пра любую цікавую для вас тэму!
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)