Вырашаем спрэчкі пра "лайно"
Адкуль такое пытанне?
Апошні час у сацыяльных сетках можна назіраць шмат спрэчак аб выкарыстанні гэтага слова ў беларускай мове.
Так, нехта піша што лайно - гэта адзенне, і выкарыстаць слова якое азначае массу з пахам які цяжка назваць водарам. Есць людзі якія наадварот, выкарыстоўваюць гэта слова каб абазначыць субстанцыю якая падабаецца мухам.
Дык давайце разбярэмся, як усе ж правільна.
Каб выявіць паходжанне слова і мясцовасць яго выкарыстання звернемся да этымалагічнага слоўніка беларускай мовы. (выбачайце за скарачэнні, разшыфровак не знайшоў)
Першае значэнне:
Лайно - "гной, памёт, асабліва свіны” (Нас.), укр. - лайно, ст.-рус. - лайно - 'гной, памёт”, 'цэгла", польск. - lajno - 'гной, кал жывёльны”, каш. - 'тс, 'мала, нічога”, ст.-польск. 'экскрэмен- ты”, чэш. - lejno, ст.-чэш., славац. - lajno - "памёт жывёл, птушак”, славен. - lajno, серб.-харв. чак. лajno, макед. - лайно, балг. - лайно, ст.-слав. - лайна - 'кал', ц.-слав. - 'цэгла”.
Непасрэдных індаеўрапейскіх адпаведнікаў не мае. Роднаснае да інда-еўрапейскага (s)lei - "слізісты, коўзкі, лепкі”, стaражытна-індыйскі - layate - "лепіцца, прыціскаецца, льне”, ст.-грэч - (нешта на грэчаскім) - 'намазваю, націраю”, лац. - lino, linere, levi - 'пэцкаць, брудзіць”, ст.-ірл. - lenaid - “выцякаць”.
Як бачна, гэта слова распаўсюджана далёка за межамі Беларусі і мае вельмі старажытнае паходжанне.
Разгледзем іншае значэнне:
Лайно - ланнё "адзенне" , “усё верхняе адзенне ў сукупнасці” (Нік., Віц., Шн. 3, Касп.), "агульная назва асоб- ных штук вопраткі" (Інстр. І, Мядзв., Мат. Шкл., Янк. Мат.), “адзежына, вопратка” (Яўс., БНТ, Лег. і пад.). “адна рэч бя- лізны' (Бяльк., Касп.; бялын., Нар. сл.; талач., Шатал., ТСБМ, Мат. Гом.), "адзежына, посцілка, коўдра, радно” (Мат. Гом., Нар. сл.), “звязка бялізны, якую можа падняць жанчына” (Нас., Касп.), "адна з рэчаў дзіцячай пасцелі (Янк. Мат. Мат. Гом.), лайніна, лейнінё 'адна штука адзення, адзежына” (гарад., Хрэст. бел. дыял.; чавус., Нар. сл.; міёр., Нар. сло- ватв.), 'кавалак палатна пакрываць што-небудзь (Шат.), “ануча” (Мат. Гом.), 'абрэзак, старое, патрапанае адзенне” (жлоб., Нар. словатв., Мат. Маг.). Толькі беларускае -- прасл. архаізм logno, які генетычна суадносіцца са ст.-прус. lagno “штаны”.
Такім чынам можна вызначыць што лайно ў якасці адзення - толькі беларускае слова, якое ўтварылася ад прускага слова lagno. Пры гэтым лайно ў якасці га...а агульнае не толькі для славянскіх моваў, але і роднаснае з лацінскімі, старажытна-грычаскімі, індаеўрапейскімі словамі. І лічыць яго украінізмам будзе памылкай.
У якім сэнсе вы будзеце выкарыстоўваць гэта слова залежыць толькі ад вас, але што адказаць тым хто будзе рабіць вам заўвагі наконт яго значэння вы ўжо ведаеце.
PS: Спадзяюся гэты артыкул быў можа і не зусім карысны, але цікавы.
Літаратура:
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. НАН РБ 2004.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)