Як стаць аўтарам Bel-Geek?
Bel-Geek - гэта адкрытая пляцоўка для публікацыі артыкулаў розных аўтараў на беларускай мове на свабодныя тэмы.
Перад тым як прыступіць да стварэння ўласнага артыкула, трэба аўтарызавацца. Калі ў вас няма акаунта, то трэба зарэгістравацца на сайце па спасылцы: https://bel-geek.com/register.
Далей трэба націснуць на тры кропкі ў шапцы сайта, каб з'явілася меню. Выбраць пункт "Стварыць артыкул", і перайсці на старонку рэдактара, ці скарыстацца спасылкай: https://bel-geek.com/editor/add
Пры стварэнні артыкула абавязкова трэба дадаць назву артыкула, імя аўтара ды тэгі ў адпаведныя палі формы, пажадана дадаць апісанне.
Напрыклад:
Як бачна на малюнку, з правага боку будзе панэль, на якой знаходзіцца прадагляд артыкула. З левага боку - рэдактар.
Важна!
Захоўвайце час ад часу свае артыкулы з дапамогай кнопкі "Захаваць" (працуем над аўтазахаваннем), каб выпадкова не згубіць напісанае. Таксама можна захаваць напісанае і адкласці работу з артыкулам на іншы дзень.
Калі вы ўжо вядзеце блогі ў іншых сацыяльных сетках, то дадавайце спасылкі на іх у сваіх артыкулах, каб чытачы маглі знайсці больш цікавай ім інфармацыі.
Калі артыкул будзе гатовы, трэба перавесці перамыкач над рэдактарам тэксту "Паказваць усім" у актыўнае становішча і націснуць кнопку "Захаваць".
PS. Калі вы ствараеце пераклад - то абавязкова пакідайце спасылкі на арыгінал.
Карысныя спасылкі, якімі можна карыстацца падчас напісання артыкулаў:
Мноства слоўнікаў: https://slounik.org/
Правапіс слоў у розных склонах і ліках: https://starnik.by/
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)