Галоўная > Чаму Tailwind CSS перамагла?

Чаму Tailwind CSS перамагла?

Tailwind
CSS

Tailwind CSS - гэта адзін з самых распаўсюджаных фронтэнд-фрэймворкаў. Ён пакрысе заменяе пакаленне сайтаў, створаных з Twitter Bootstrap. Аднак Tailwind CSS не з'яўляецца UI фрэймворкам, але ў іншым сэнсе стаў сінонімам UI кампанентаў, якія пастаўляюцца праз Tailwind UI (які з'яўляецца UI фрэймворкам). Чаму Tailwind CSS стаў такім папулярным?

Есць некалькі гіпотэз:

Незалежнасць ад логікі выкарыстання.

Лозунг на сайце абвяшчае: «Хутка сварайце сучасныя вэб-сайты, не выходзячы за межы HTML». Часткова - гэта праўда, але небагата распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць чысты HTML (замест гэтага яны выкарыстоўваюць JSX або TSX). Змяненне CSS-файлаў для змены стыляў - гэта значная па часу аперацыя. Замест гэтага распрацоўшчыкі пішуць для CSS класы непасрэдна ў сваім праэкце. Гэта таксама значна спрашчае складаныя працэсы зборкі CSS.

Можна капіраваць і ўстаўляць.

Bootstrap прапаноўваў шаблоны, якія былі лёгкія для пачатку працы. Ён стаў фактычным стартавым сайтам для любога старонняга праекту або новага стартапа. Але дызайны не маглі быць проста скапіраванымі ды ўстаўленымі. Гэта патрабавала бы капіравання CSS і HTML. Замест гэтага, TailwindCSS надзвычай лёгка капіраваць - усе працуюць з аднолькавымі класамі, так што можна проста капіраваць і ўстаўляць спіс класаў або ўвесь блок HTML у ваш праект, і ён павінен працаваць.

Менш залежнасцяў, менш праблем.

Па змаўчанні Tailwind мае дрэвавідную структуру і не мае кастомных рэалізацый для грыдоў ды флексбоксаў (Ён проста выкарыстоўвае базавыя канцэпцыі CSS). Параўнайце гэта з бібліятэкамі папярэдніх пакаленняў, як Bootstrap, якія прымушалі распрацоўшчыкаў выкарыстоўваць JS, HTML, CSS і CSS-прэпрацэссары. Tailwind лёгка можа суінаваць разам з іншымі фрэймворкамі ў адным праекце.

Магчымасць паўторнага выкарыстання.

Шмат гадоў распрацоўшчыкі лічылі, што CSS можна паўторна выкарыстоўваць праз даданне класавых іерархіяў да CSS праз прэпрацэсары, як Saas і Less. Найлепшы спосаб напісаць мінімальную колькасць CSS - гэта проста стварыць базавыя стылі (без вызначэння спецыяльных).

Пераклад артыкула https://matt-rickard.com/why-tailwind-css-won

**PS: **Калі вы не згодны з думкамі аўтара, прапаноўваю абмеркаваць у каментарах. Вялікі дзякуй працягваеце нас чытаць.

Admin, 2023-09-04
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;