Галоўная > Ствараем сваю першую AWS Lambda-функцыю

Ствараем сваю першую AWS Lambda-функцыю

AWS

Што гэта за звер?

Lambda-функцыі ў AWS ўяўляюць сабой сэрвіс, які дазваляе выконваць код без неабходнасці кіравання серверамі. Часам гэта вельмі спрашчае падтрымку інфраструктуры, і выдаткі на яе ўвогуле.

Яшчэ адной важнай асаблівасцю гэтага сэрвісу з'яўляецца тое што вы плаціце толькі за час выканання кода, то бок за працэссарны час. Такім чынам у адрозненні ад звычайных сервераў гэты інструмент можа дазволіць значна скараціць расход сродкаў (можа быць не заўсёды так.).

Таксама можна адзначыць AWS Lambda пры павялічэнні колькасці запытаў хутка маштабуецца.

Ствараем AWS-lambda на прыкладзе простай html-старонкі

Пасля таго як мы створылі уліковы запіс AWS,

знайдзіце ў пошуку кансолі сэрвіс Lambda.

пошук сэрвісу

Пасля таго як перайшлі мы убачым экран, дзе нам трэба націснуць 'Create function'

create function

У форме Basic Information уводзім імя функцыі ды выбіраем Node.js. Ў Advanced Settings трэба выбраць наступныя пункты:

Праз якія мы даем доступ да функцыі праз URL ды адчыняем доступ да яе усім.

Пасля таго як націснем "Create Function" адчыніцца рэдактар кода,дзе можна убачыць URL праз які мы атрымаем доступ да нашай функцыі:

Ніжэй вы ўбачыце рэдактар кода, куды уставім наступны код ды націснем "Deploy"

export const handler = async (event) => {
  // TODO implement
  const response = {
    statusCode: 200,
    headers:{'Content-Type':'text/html'},
    body: `<!doctype html>
<html>
<head>
<title>Наша першая лямбда</title>
<meta name="description" content="Наша першая лямбда">
<meta charset="utf-8">
<meta name="keywords" content="Наша першая лямбда">
</head>
<body>
Наша першая лямбда
</body>
</html>`,
  };
  return response;
};

У выніку , перайшоўшы на наш URL пабачым:

Вынікі

Такім чынам, мы стварылі нашу першую лямбда-функцыю. Зразумела, што гэта паверхнасны агляд, які паказвае, наколькі легка выкарыстоўваць гэты сэрвіс, і не адлюстроўвае ўсе магчымасці лямбда-функцый. Але, паглыбляючыся ў гэту тэму, можна выявіць шматлікія іншыя магчымасці, якія прапануе AWS Lambda. Напрыклад, інтэграцыя з іншымі сэрвісамі AWS, удасканалены маніторынг з дапамогай Amazon CloudWatch, або магчымасць дэтальнага наладжвання выканання функцый, такіх як кіраванне памяццю, таймаўтамі і паралельнымі івэнтамі. Акрамя таго, захаванне і выкарыстанне сакрэтных звестак у AWS Secrets Manager ці ўдасканаленне коду з дапамогай AWS Lambda Layers – гэта толькі вяршыня айсберга.

Наступным разам мы паспрабуем вырашаць больш складаныя задачы праз Lambda AWS, і пазнаеміца з іншымі яе магчымасцямі.

Вялікі дзякуй што дачыталі.

Admin, 2023-07-16
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;