Мае пашырэнні VS Code Ч.1.
Прывітанне, сябры. Сёння падзялюся з вамі спісам сваіх пашырэнняў для VS Code. Тут мы разгледзім больш агульныя пашырэнні, якія падойдуць не толькі фронтэнд распрацоўшчыкам, на розных узроўнях досведу. У гэты спіс увайшла толькі малая частка пашырэнняў, якія я выкарыстоўваю ў паўсядзеннай працы. Астатнія будуць дадавацца ў наступных выпусках. Спіс зроблены ў рандомным парадку, лічыць гэта топам не трэба.
File utils
Пашырэнне якое дазваляе маніпуляваць файламі у вашым праекце. Напрыклад магчыма дубліраваць папкі ці пераносіць іх у іншыя. Рэкамендую, робіць працу з файлавай сістэмай значна прасцей.
Meld Diff
Пашырэнне якое дазваляе параўноўваць файлы, выбраны тэкст ці дадзеныя ў буферы абмену.
Часам бывае вельмі карысным. Можа патрабаваць усталявання уласна Meld
ці нечага кшталту WinMerge, Beyond Compare
ды інш.
Prettier
Здаецца вядомае ўсім пашырэнне, якое дазваляе хутка фарматаваць код па усталяваных па дэфолту ці праз .prettier
файл. Вельмі рэкамендую. Падтрымлівае такія файлы як JavaScript , TypeScript , Flow , JSX , JSON CSS , SCSS , Less
SVG
Пашырэнне якое спрашчае напісанне SVG файлаў, дадае магчымасць перадагляду такіх файлаў, дадае аўтакампліт пры напісанні.
GitHub Copilot
Гэта пашырэнне на мой погляд вельмі цяжка пераацаніць і яго агляд можа заняць цэлы артыкул. Таму напішу тут толькі што яно значна спрашчае напісанне нескладанага коду, прапаноўваючы свае варыянты. Copilot аналізуе ваш код і арыентуючыся на яго ды на назвы функцый выдае свае рашэнні. Таксама можа пісаць тэсты і дакументацыя для вашага кода. Адназначна рэкамендую. (каштуе 10 далляраў у месяц разам з GitHub Copilot Chat)
GitHub Copilot Chat
Гэта пашырэнне дае доступ да ШІ асістэнта,які дапаможа вам у пошуках памылак, рэфактарынгу коду, ды іншых тэхнічных пытаннях. Вельмі карыснае пашырэнне.
vscode-icons
Пашырэнне якое дадае больш пазнавальныя іконкі да файлаў. Рэкамендую ўсім.
Color Highlight
Знаходзіць ды падсвечвае колеры ў вашым кодзе.
Git Graph
Гэта пашырэнне зручна візуалізуе і дазваляе вельмі проста ўзаемадзейнічаць з гітом. Стоадсоткавы лайк.
GitLens
Вельмі магутны інструмент для кіравання вашым праектам. (частка функцыяналу платная)
Дазваляе праглядаць гісторыю файла адразу ў рэдактары.
Выкарыстоўваючы гэты дадатак можна прайсці ўсю гісторыю зменаў файла і прагледзець ўсе каміты якія ўносілі змены ў гэты файл.
Заключэнне
На гэтым на сёння ўсе. Спадзяюся якіясьці з гэтых дадаткаў будуць вам карыснымі. Наступным разам я распавяду пра пашырэнні для распрацоўшчыкаў франтэнду.
ЗЫ:
Калі ласка дзяліцеся ў каментарах вашымі пашырэннямі якімі карыстаецеся вы. Таксама запрашаю вас стаць нашымі аўтарамі і падзяліцца вашым досведам не толькі ў распрацоўцы але і чымсьці што можа быць цікавым.
Усім вялікі дзякуй і добрага дня! Дзякуй што застаецеся з намі.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)