Як сёння шукаць працу ў IT?
Зараз знайсці работу дастаткова складана. Некаторы час назад і мне давялося шукаць новае месца. Давялося падладжвацца пад новыя правілы на рынке, высвятлілася некалькі нечаканых складанасцяў, на якія мне ўказалі іншыя людзі. Шчыры дзякуй ім за тое! А сёння я падзялюся з вамі досведам і спасылкамі на карысныя рэсурсы.
1. Не палянуйцеся прывесці свой профіль у LinkedIn у парадак. Абнавіце інфармацыю аб праектах, кампаніях, скілах.
Важна!
У цяперашні час, калі вялікі выбар працаўнікоў на адну вакансію, - ніхто ваш профіль адчыняць і шукаць там патрэбную інфармацыю зутчэй за ўсё не будзе. Таму яна павінна быць на самым бачным месцы.
Што гэта азначае?
Звярніце шчыльную увагу, - што ў вас напісана ў шапцы з профілем. Гэта першае і найважнейшае месца, куды глядзяць HR-спецыялісты. То бок, там павінна быць указанае асноўны род дзейнасці і стаж, бо сёння пры вялікім попыце ніводны hr не будзе адчыняць ваш профіль і шукаць там патрэбную інфармацыю.
Добры прыклад - Frontend-developer | Fullstack-developer | React.js | node.js | 5 years
Не перагружайце апісанне, пішыце толькі самае важнае, паглядзіце, каб уся інфармацыя была бачная пры праглядзе.
Дадайце ўсе вашыя сертыфікаты, усе дакументы, якія падцвердзяць ваш удзел у канферэнцыях, спаборніцтвах, курсах і інш.
Прайдзіце падцвержанне асноўных навыкаў у LinkedIn. Магчыма, алгарытмы LinkedIn спрацуюць так, каб падняць ваш профіль вышэй за тыя, у каго падцвержання няма.
Абавязкова дадавайце як мага больш ў кантакты рэкруцёраў, распрацоўшчыкаў і інш з таго рэгіёна ці кампаніі, якія вас цікавяць.
2. Резюмэ
Не старайцеся зрабіць яго прыгожым - у некалькі слупкоў, разнакаляровым.
У першую чаргу патрэбна, каб резюмэ добра парсілася аўтаматычнымі сістэмамі (ATS), акія выкарыстоўваюць HR-ы, кали па пашуковым славам выбіраюць некаторыя резюмэ. То бок резюмэ павінна быць аднаслупковае, без лішніх упрыгожванняў і добра парсіцца.
Чаму так?
Маё прыгожае резюмэ, зробленае ў платным сервісе resume.io як выявілася значна пазней, парсілася ў нейкую абракадабру. І ў выніку на некалькі дзесяткаў зваротаў па вакансіі былі адзіныя водгукі.
Давялося браць бясплатны сервіс, у маім выпадку гэта быў canva.com, і доўга маляваць простае новае рэзюмэ ў адзін слупок. Яно было простае, чорна-белае, у адзін слупок. Але колькасць водгукаў павялічылася ў разы.
Асноўныя правілы:
- Выкарыстоўвайце pdf-фармат без фатаграфій і малюнкаў
- Спачатку імя, затым - прозвішча
- Намагайцеся ўкласца ў 2 старонкі
- У апісанні выкананай працы на праекце выкарыстоўвайце прынцыпы STAR (Situation - праблема, якая ўзнікла ў бізнэса, Task - задача, якую трэба вырашыць, каб пазбавіцца праблемы, Action - што зроблена, Result - вынік ( пажадана з адсоткамі ці іншымі лічбамі))
- Выдаліць абавязкі з апісання, напрыклад, што пісаў код, фіксіў багі і інш.
- Калі разглядаеце некалькі пазіцый, то пад кожную павінна бцць асобнае резюмэ. Добра было б мець і наогул асобнае резюмэ пад кожную вакансію, але дзе ж іх направішся 🫣
- Выдаліць хобі і інш.
- Дадавайце на першую старонку тую інфармацыю, акая можа добра вылучыць
3. Успамінайце ўсе фрэймворкі, бібліятэкі, з якімі працавалі. Дадавайце іх у резюмэ (Будзьце гатовыя, што на сумоўі аб кожным з іх вас спытаюць). Ні да чаго не заклікаю, толькі заўважу, што вашыя 4.5 гады працы ў IT не роўныя 5 гадам, якія патрабуюцца ў вакансіі. Зноў усё таму, што аўтапарсер адкіне вашае резюмэ і яно не дойдзе нават да HR-а.
4. Сумоўі зараз агулам дастаткова цяжкія. Не трэба параўноўваць іх з тымі, што былі ў дакавідны час. Шмат дзіўных патрабаванняў і тэх заданняў на хуткасць выконвання, якія могуць кінуць табе нават не спытаўшыся пра свабодны час. Таму - рыхтуйцеся сур'ёзна, калі патрэбная работа.
Часам могуць кінуць тэставае на некалькі дзён, па выніках якога прыйдзе адмова без тлумачэнняў - чаму, ці наогул нічоге не прыйдзе 🤐 Таму варта дамовіцца адразу пра фідбэк з тлумачэннямі.
5. Пытайцеся ў знаёмых, у чатах пра рэфералкі. Час ад часу кампаніі шукаюць распрацоўшчыкаў не праз аб'явы
Выпраўленне профіля ў LinkedIn
Ну і спасылкі, па каторых можна шукаць працу. Падзялю іх на 2 часткі - для тых, хто застаўся і тых, хто з'ехаў:
Па-за межамі з міжнародных акрамя LinkedIn:
- https://www.glassdoor.com/
- https://weworkremotely.com/
- https://remote.co/remote-jobs/it/
- https://www.flexjobs.com/remote-jobs/computer-it
- https://hiring.cafe/
- https://www.dice.com/
- https://t.me/Relocats
- https://t.me/DarikaINITVacancies
- hh па рэгіёнам ( не ўсе краіны даступныя праз меню на асноўным сайце. Часам трэба шукаць праз пошук у браўзеры). Вакансій не шмат.
- job-boards ці тэлеграм-каналы, куды пераехала шмат кампаній - Сербія, Арменія, Грузія, Турцыя і інш. Шмат хто дазваляе працаваць з розных краін. Напрыклад https://t.me/Pol_relocation, https://t.me/youritjob
- Біржы фрыланса. Найбольш вядомыя - http://freelancer.com/ (шмат прапаноў для стварэння нескладаных сайтаў пад ключ), https://www.upwork.com/ - высокі парог увахода і канкурэнцыя з пакістанцамі і індусамі
Для тых, хто застаўся на мясцовым рынку (пералічваць беларускія біржы працы не буду, яны добра гугляцца) выбар невялікі. У асноўным (на жаль ён становіцца занадта спецыфічным) - гэта праца на расійскі рынак (яшчэ не ўсе грошы, выдзеленыя ўладам на імпартазамяшчэнне, папілілі 🫢):
- той жа hh
- https://t.me/job_react
- https://t.me/runello_rus_webdevelopment
- https://t.me/JScript_jobs
- https://t.me/devs_it
- https://t.me/juno_jobs
- https://t.me/Remoteit
Спасылкі для стварэння, праверкі парсінгу резюмэ і інш:
- https://resumeworded.com/score
- https://t.me/resume_review/38594 - розныя спасылкі на валідацыю резюмэ, парады для резюмэ пад розныя рынкі
P.s. Зычу усім, хто шукае, паспяховых пошукаў. Калі каму ёсць што дадаць, пішыце тут у каментарах 😉
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)