Беларускамоўныя навіны
Прывітанне, спадарства!
На нашым сайце невялікае абнаўленне - мы дадалі магчымаць атрымліваць навіны на беларускай мове на электронную пошту. Навіны ў асноўным кранаюць тэхнічныя, калянавуковыя, проста цікавыя навіны з найвядомейшых крыніц.
Як падпісацца?
Каб падпісацца на нашыя навіны, трэба зарэгістравацца на нашым сайце, перайсці ў профіль карыстальніка ды націснуць чэкбокс як на малюнку:
Як адпісацца?
Пераходзім ў прафайл і здымаем гэты чэкбокс.
Як часта прыходзяць навіны?
Навіны прыходзяць раз на дзень, звычайна раніцай.
Дзе вы бярэця навіны?
- Навіны мы атрымліваем з некалькіх крыніц праз RSS. Звычайна ў пісьме мы дадаем спасылку на арыгінальны артыкул. Таму вы заўседы ведаеце першакрыніцу.
- Затым мы прапускаем навіны для іх абагульнення праз ШІ. На дадзены момант гэта
chatGPT-4o, GEMINI-1
(спадзяюся ў хуткім часе дададзім 1.5) - Праганяем атрыманы тэкст ад Gemini праз перакладчык (не падтрымлівае беларускую мову)
- Дасылаем вам.
- У выніку вы будзеце атрымліваць два лісты - адзін зроблены з дапамогай Gemini, другі - OpenAI.
Пасля магчыма мы пераробім логіку, але зараз мы параўноўваем мадэлі, таму пакуль два лісты кожны дзень.
Ці можна дадаць ці памяняць крыніцы?
На дадзены момант гэта пакуль не магчыма.
Мы працуем над гэтым.
Колькі гэта каштуе?
Гэтая паслуга на дадзены момант бязплатная. Мы выдаткоўваем свае ўласныя сродкі. Таму калі вам цікава што мы робім і жадаеце нам дапамагчы - цісніце вялікую кнопку ў версе старонкі - "На падтрымку праекту"
Чаму гэта нам патрэбна?
Ці патрэбна гэта вам ці не - вырашаць толькі вам. Але калі вы напрыклад займаецеся стварэннем навін ці проста жадаеце пачытаць што новага на беларускай мове ( часам канешне з памылкамі, але даруйце, як есць) - то думаю гэта добры інструмент для гэтага.
ЗЫ:
Сябры! Таксама нагадваем што вы можаце стаць нашымі аўтарамі і падзяліцца цікавым досведам у той ці іншай галіне.
Вялікі дзякуй, што застаецеся з намі!
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)