Ніколі не абнаўляйце Angular да апошняй версіі
Я працую з Angular з версіі v6. За сваю кар'еру ў мяне было некалькі выпадкаў, калі я абнаўляў яго да новай апошняй версіі, і тады ў мяне ўзнікалі розныя праблемы, звязаныя з некаторымі памылкамі Angular. А гэта патрабуе марнаваць час на часовае выпраўлення, спыняць абнаўлення да новай мінорнай версіі альбо проста рэверціць змены.
Я магу прывесці прыклад. Гэта было каля года таму. Новая версія Angular v17 толькі што выйшла. Я быў у захапленні ад новых змен і функцый, якія прадастаўляла гэтая версія. Я нават магу сказаць, што гэта была невялікая рэвалюцыя ў фрэймворку. Акрамя таго, гэта быў добры час для абнаўлення праекта. Я зрабіў гэта, і ў мяне ўзніклі праблемы. Здаецца, гэта была версія v17.0.3 або нешта падобнае. Пасля абнаўлення любога css, часам html, файла не было перакампіляцыі. Патрэбна было спыніць каманду serve і запусціць яе зноў. І, вядома, пасля выпуску новай мінорнай версіі праблема знікла. Таксама былі некаторыя іншыя дробныя раздражняльныя памылкі і праблемы, якія ў мяне былі, але зараз цяжка іх успомніць. І гэта адбывалася не толькі з версіяй v17, але і з іншымі версіямі.
Аднак адной з раздражняльных рэчаў з абнаўленнямі, але гэта не звязана непасрэдна з Angular, з'яўляецца праблема сумяшчальнасці Angular і знешніх бібліятэк. У рэальным свеце вэб-распрацоўкі, на жаль, у нас шмат залежнасцей. І некаторыя з гэтых залежнасцей даволі павольна абнаўляюцца. Нават адна маленькая бібліятэка можа ператварыць міграцыю на новую версію ў кашмар.
Пасля ўсіх гэтых праблем я зразумеў, чаму многія іншыя распрацоўшчыкі рэкамендуюць не спяшацца з абнаўленнямі. Але, у любым выпадку, міграцыя на новую версію ў канчатковым выніку дае нам шмат пераваг.
П.С. Гэта пераклад маёй жа нататкі з іншай мовы.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)