Пра сэрвіс Goman.live. Бэта.
Прывітанне, спадарства!
Як вы, напэўна, заўважылі, апошнім часам я стаў менш пісаць артыкулаў, а ўвогуле мая актыўнасць крыху спала.
Дык вось — увесь гэты час я працаваў над уласным праектам, прызначаным для кіравання лакалізацыямі і перакладамі. І сёння хачу крыху распавесці пра яго.
Што гэта за сэрвіс і навошта ён патрэбны
Ужо даўно я займаюся распрацоўкай і часта сутыкаюся з патрэбай падтрымкі шматлікіх лакалізацый і моваў. Звычайна гэта выглядала так: у кодзе ўручную прапісваліся ключы, а ў файлы лакалізацыі дадаваліся пераклады. Гэта заўсёды займала шмат часу і высілкаў.
Таму я вырашыў стварыць уласны сэрвіс, які дазваляе кіраваць лакалізацыямі і кантэнтам непасрэдна праз VS Code
, Cursor
. На дадзены момант ўжо атрымалася зрабіць так, што агенты (Copilot
і іншыя) праз MCP могуць падключацца да сэрвісу, і дадаваць, выдаляць, рэдактаваць лакалізацыі
Сам сэрвіс не абмежаваны MCP: ён таксама падтрымлівае ШІ-пераклад, рэдагаванне і іншыя функцыі.
ШІ-перакладчык
ШІ-перакладчык дазваляе генераваць пераклады з улікам загадзя падрыхтаваных промптаў, што значна паляпшае якасць выніку. Акрамя таго, сэрвіс можа ўлічваць папярэднія пераклады пры стварэнні новых — гэта бывае вельмі карысна. Промпты падтрымліваюць версіяніраванне, і іх можна пераключаць перад выкарыстаннем.
Экспарт і сумесная праца
Усе створаныя пераклады можна выгрузіць у фармаце JSON у розных структурах (якія можна выбраць перад спампоўкай). Сэрвіс дазваляе працаваць над лакалізацыямі некалькім карыстальнікам адначасова, дзяліцца доступам з іншымі членамі каманды.
Дадатковыя магчымасці
Акрамя лакалізацый, сэрвіс мае просты мэнэджар промптаў і SDK, які дазваляе запускаць аддалена розныя мадэлі і сэрвісы, а таксама назіраць вынікі. Але пра гэта будзе асобны артыкул.
Пра бэкапы
Зараз у распрацоўцы магчымасць версіяніравання лакалізацый, каб іх можна было аднавіць у выпадку праблем. Але ўжо цяпер сервер кожныя 6 гадзін робіць бэкапы базы дадзеных, якія захоўваюцца цягам аднаго тыдня.
Пра бэта-тэставанне і далейшае развіццё
Зараз сэрвіс знаходзіцца на стадыі бэта-тэставання. Мы запрашаем усіх жадаючых далучыцца, паспрабаваць яго ў працы і падзяліцца сваімі ўражаннямі.
Асабліва важная для нас ваша зваротная сувязь: усе слушныя парады і пажаданні будуць уважліва разгледжаныя і ўлічаныя ў далейшай распрацоўцы.
У будучыні будуць розныя тарыфныя планы, але пакуль галоўная мэта — атрымаць водгукі, зрабіць сэрвіс зручным і карысным для супольнасці.
Пра планы
У бліжэйшы час я планую больш шчыльна працаваць над магчымасцямі ШІ-перакладу.
Будзе дададзена падтрымка новых рэдактараў, акрамя Cursor
і VS Code
.
З’явіцца функцыя нататак — яны будуць даступныя ўсім, хто працуе над перакладамі.
Для беларускамоўнай супольнасці
Таксама я планую рабіць добрыя зніжкі для беларускамоўнага кам’юніці. Вы заўсёды можаце звярнуцца за зніжкай або павелічэннем лімітаў.
📩 Звязацца з намі можна праз пошту goman.live.service@gmail.com
💬 Або далучайцеся да нашага Discord-сервера
Ну і першае невялікае прома пра тое як працуе MCP разам з сэрвісам
Каментары
(To submit a comment, please log in to your account)