Галоўная > Goman.live: Гайд для распрацоўшчыкаў і вайбкодзераў

Goman.live: Гайд для распрацоўшчыкаў і вайбкодзераў

AI
MCP
translations

head

Вітанкі!
Калі вы стаміліся ад ручнога рэдагавання бясконцых JSON-файлаў з перакладамі і хочаце, каб ваш AI-агент (Copilot, Cursor, Claude) рабіў гэта за вас — гэты артыкул для вас.

Сёння разгледзім Goman.live — інструмент, які ператварае руціну лакалізацыі ў магію. Разгледзім, навошта ён патрэбен, як ён эканоміць ваш час і чаму гэта must-have для сучаснага "вайбкодзера".


Што такое Goman.live і навошта ён вам?

Goman.live — гэта не проста чарговы перакладчык. Гэта разумны бэкэнд для кіравання кантэнтам вашага прыкладання.

Уявіце: вы пішаце код, а ўсе тэксты — кнопкі, памылкі, апісанні — аўтаматычна з'яўляюцца на ўсіх патрэбных мовах, улічваючы кантэкст і стыль вашага праекта. Без ручнога капіравання ў Google Translate, без памылак у ключах і без "зламаных" файлаў лакалізацыі.

Сэрвіс працуе ў двух рэжымах:

  1. Аўтапілот (праз MCP): Вы проста просіце свайго AI-агента ў IDE "дадаць кнопку", і ўсё адбываецца само.
  2. Цэнтр кіравання (Web Editor): Магутны інтэрфейс для ручной даводкі, праверкі якасці і кіравання складанымі кантэкстамі.

Каму гэта сапраўды патрэбна?

Goman.live ствараўся, каб прыбраць боль з працэсу распрацоўкі:

  • 🚀 Вайбкодзерам (AI-Native Developers): Вы прывыклі працаваць хутка. Пераключэнне кантэксту на рэдагаванне JSON забівае паток (flow). Goman дазваляе не выходзіць з IDE.
  • 👨‍💻 Распрацоўшчыкам Pet-праектаў і стартапаў: Хочаце запусціцца адразу на 10 мовах? З Goman гэта займае столькі ж часу, колькі і на адной.
  • 👩‍💼 Камандам: Адзіная крыніца праўды для ўсіх тэкстаў. Распрацоўшчык не чакае перакладчыка, перакладчык не ламае JSON.

MCP: Аўтаматызацыя лакалізацыі ў IDE

Гэта галоўная фішка. MCP (Model Context Protocol) дазваляе падключыць Goman наўпрост да вашага Copilot або Cursor.

🎬 Першае дэма (Крыху састарэла)

🎬 Дадаем гішпанскую мову

Як гэта выглядае на практыцы? Замест таго, каб адкрываць 5 файлаў (en.json, de.json, es.json...), шукаць патрэбны ключ і ўстаўляць тэкст, вы пішаце ў чаце IDE:

"Праскануй адкрыты файл і ствары пераклады для ўсіх тэкставых радкоў."

Або нават для цэлага модуля:

"Лакалізуй усе кампаненты ў папцы src/features/auth. Захоўвай ключы ў namespace auth."

Можна папрасіць лакалізаваць і ўвесь праект адразу, але для лепшага кантролю рэкамендуецца рабіць гэта па частках.

Што адбываецца пад капотам:

  1. Агент правярае, ці ёсць такі ключ (каб не было дубляў).
  2. Генеруе пераклады на ўсе падтрымліваемыя праектам мовы.
  3. Захоўвае іх у базу.
  4. Вы адразу можаце выкарыстоўваць t('actions.save') у кодзе.

Важна адзначыць: акрамя саміх перакладаў, сістэма захоўвае кантэкст для кожнага ключа (гэта працуе і праз MCP, і праз Рэдактар). Такім чынам, агент і вы заўсёды можаце ведаць, дзе выкарыстоўваецца канкрэтная лакалізацыя і што яна азначае.

Гэта эканоміць гадзіны руціннай працы і дазваляе вам засяродзіцца на логіцы прыкладання, а не на слоўніках.

Поўны набор інструментаў (MCP Tools)

MCP-сервер дае вашаму агенту поўны кантроль над працэсам лакалізацыі. Сэрвіс пакрывае ўвесь жыццёвы цыкл працы з тэкстамі:

1. Даследаванне праекта (Discovery)

  • get_active_languages: Першае, што робіць агент — правярае, якія мовы актыўныя ў праекце. Гэта гарантуе, што пераклады будуць створаны толькі для патрэбных лакаляў.
  • get_namespaces: Паказвае структуру праекта (спіс файлаў/прастор імёнаў), каб агент ведаў, куды менавіта захоўваць новыя тэксты (напрыклад, у common ці auth).

2. Пошук і Праверка (Search & Verification)

  • search_localizations: Магутны пошук па ключах і значэннях. Агент можа знайсці ўсе кнопкі са словам "Cancel" або праверыць, як перакладзена слова "Save" у іншых месцах, каб захаваць кансістэнтнасць.
  • get_localization_exists: Дакладная праверка канкрэтнага ключа. Дазваляе пазбегнуць дублявання і перазапісу існуючых важных тэкстаў.

3. Кіраванне кантэнтам (Management)

  • create_localization: Асноўны інструмент. Стварае або абнаўляе пераклады. Разумее кантэкст і можа дадаваць пераклады адразу на ўсе актыўныя мовы праекта адным запытам.
  • delete_localization: Дазваляе выдаляць састарэлыя або памылковыя ключы, падтрымліваючы чысціню ў праекце.

Гэты набор інструментаў ператварае вашага AI-агента ў паўнавартаснага лакалізатар-менеджара.

Гатовыя шаблоны (Prompts) для хуткага старту

Каб не траціць час на напісанне інструкцый для AI, у сістэме ўжо ёсць набор правераных промптаў для тыповых задач. Яны даступныя выключна праз MCP і гатовыя да выкарыстання вашым агентам:

  • init-project: Поўная налада лакалізацыі з нуля. Дапаможа выбраць структуру праекта, праскануе файлы і створыць першыя ключы.
  • localize-component: Проста ўстаўце код кампанента (React, Vue і інш.), і агент знойдзе ўсе тэксты, створыць ключы і нават пакажа, як змяніць код.
  • localize-folder: Тое ж самае, але для цэлых папак. Ідэальна для масавай лакалізацыі.
  • add-language: Хочаце дадаць польскую мову? Гэты промпт возьме ўсе існуючыя англійскія ключы і перакладзе іх на новую мову.
  • check-coverage: Аўдыт праекта. Пакажа, якія ключы прапушчаны ў якіх мовах (напрыклад, "у es не хапае 5 перакладаў").
  • localization-audit: Глыбокі аналіз. Знойдзе ключы, якія больш не выкарыстоўваюцца ў кодзе, і прапануе іх выдаліць.

Проста абярыце патрэбны шаблон, і сістэма сама падставіць аптымальныя налады для якаснага выніку.

Кіраванне кантэкстам і промптамі ў IDE

Гэта функцыя звязвае налады ў вэб-інтэрфейсе з працоўным асяроддзем распрацоўшчыка. У сістэме прадугледжаны Рэдактар Промптаў, які дазваляе ствараць спецыялізаваныя інструкцыі для AI-агентаў.

Гэта вырашае праблему "чыстага ліста", калі мадэлі трэба кожны раз тлумачыць кантэкст задачы.

Што дазваляе рабіць рэдактар: Галоўная функцыя — гэта стварэнне і рэдагаванне саміх промптаў. Менавіта праз іх вы кіруеце кантэкстам у вашай IDE або агенце. Вы адзін раз прапісваеце правілы гульні, і агент пачынае іх прытрымлівацца.

Важна адзначыць: гэта працуе не толькі для перакладаў. Вы можаце ствараць промпты для любых задач распрацоўкі — ад рэфактарынгу да напісання тэстаў.

Прыклады выкарыстання:

  • Для кодынгу: "Выкарыстоўвай стрэлачныя функцыі, пазбягай any, пішы каментары ў фармаце JSDoc і заўсёды пакрывай новы код тэстамі".
  • Для інтэрфейсу: Можна задаць строгае правіла: "Перакладай максімальна коратка, каб тэкст улазіў у кнопкі, выкарыстоўвай тэрміналогію Apple HIG".
  • Для маркетынгу: "Пішы эмацыйна, звяртайся да карыстальніка на 'ты', дадавай адпаведныя эмодзі".
  • Для тэхнічнай дакументацыі: "Захоўвай афіцыйны стыль, не перакладай спецыфічныя тэрміны (напрыклад, 'middleware', 'token'), фармулюй думкі дакладна і суха".

Карыстальнік проста выбірае патрэбны промпт са спісу ў Copilot або Cursor, і агент імгненна пераключаецца на патрэбны рэжым працы.


editor

Рэдактар: Поўны кантроль над якасцю

Калі MCP — гэта хуткасць, то вэб-рэдактар — гэта дакладнасць.

Тут вы можаце:

  • Бачыць поўную карціну: Усе мовы побач.
  • Рэдагаваць кантэкст: Дадаць апісанне для AI, каб ён разумеў, што "Home" — гэта старонка, а не будынак.
  • Выпраўляць нюансы: Калі AI крыху памыліўся са стылем, вы можаце хутка паправіць гэта ўручную або папрасіць перарабіць варыянт.

Гэта ідэальна для маркетынгавых тэкстаў, лендынгаў і важных паведамленняў, дзе кожнае слова мае значэнне.

prompt

Промпты: Ваш персанальны стыль

Чаму AI-пераклады часам выглядаюць "машыннымі"? Бо мадэль не ведае вашага кантэксту. У Goman.live вы ствараеце Промпты — гэта набор правілаў для вашага праекта.

Гэта замена састарэлым "гласарыям". Вы можаце сказаць мадэлі:

  • "Звяртайся да карыстальніка на 'ты'"
  • "Не перакладай назву брэнда 'SuperApp'"
  • "Выкарыстоўвай вясёлы, нефармальны тон"

AI-асістэнт для промптаў

Не ведаеце, як правільна напісаць промпт? Убудаваны AI-чат дапаможа сфармуляваць ідэальныя інструкцыі для мадэлі, каб вынік быў менавіта такім, як вы чакаеце.

versions

Захоўванне промптаў і версіяніраванне

Вы можаце захоўваць да чатырох (пакуль чатырох) версій аднаго промпта і пераключацца паміж імі ў адзін клік.
Гэта вельмі зручна, калі хочаце эксперыментаваць з фармулёўкамі або правіламі перакладу. Версіянірванне промптаў пры належным карчстанні можа дазволіць значна паменьшыць разход токенаў. Таксама гэта можа быць карысна пры тэсціраванні і пошуку найбольш падыходзячых промптаў - у сэрвісе дададзена сістэма тэсціравання промптаў - можна адразу запускаць запыты на выкананне і атрымліваць вынікі.

Сумесная праца

Калі вы працуеце не адны - проста дадайце email калегі.
Ён атрымае доступ да вашага праекта, і вы зможаце разам працаваць над лакалізацыямі і перакладамі. Абмежаванні толькі па тарыфным плане. Токены пры перакладзе бяруцца з уліковага запісу ўласніка - то бок таго, хто "пашарыў"


languages

Падтрымліваемыя мовы

Поўнага спісу моў у сэрвісе няма - і гэта добра.
Выкарыстоўваюцца мадэлі, якія ўмеюць працаваць з дзясяткамі і сотнямі моў, таму абмежаванняў фактычна няма.
Якасць перакладу залежыць ад самога тэксту, ад распаўсюджанасці мовы і ад таго, ці ёсць падобныя пераклады ў вашай базе.

Пераклады праз рэдактар часта атрымліваюцца лепшыя, чым праз звычайныя інструменты, бо ўлічваецца кантэкст і папярэднія вынікі.
А калі вы працуеце праз MCP, якасць залежыць ад мадэлі, якую выкарыстоўвае ваш агент - напрыклад, Claude, GPT ці інш.


mistakes

Кантроль якасці: Давярай, але правярай

AI — гэта магутны інструмент, але не ідэальны. Таму ў Goman.live убудаваны механізмы страхоўкі:

  1. Аўтаматычная сінтаксічная праверка: Сэрвіс сочыць, каб AI не зламаў зменныя (напрыклад, {{name}}) або HTML-тэгі.
  2. Падсветка падазроных месцаў: У рэдактары вы ўбачыце папярэджанні, калі пераклад выглядае няўпэўнена.

Вы заўсёды маеце апошняе слова. Сэрвіс прапануе — вы зацвярджаеце.


Абмежаванні і асаблівасці

Паколькі сэрвіс працуе на LLM, ён мае свае асаблівасці.
Перш за ўсё - гэта памер кантэксту: мадэль можа апрацоўваць толькі пэўную колькасць інфармацыі за раз (у сярэднім каля 8–10 тысяч токенаў).
Калі тэкст занадта вялікі, яго лепш падзяліць на лагічныя часткі - так мадэль лепш разумее структуру і кантэкст, і пераклады выходзяць больш дакладнымі.

Пры выкарыстанні RAG кантэкст таксама можа быць непоўны - бо ў ім захоўваюцца асобныя кавалкі тэксту і пашук адбываецца па ім.
Таму лепш перакладаць невялікімі блокамі і пазбягаць перагрузу мадэлі.

Гэта не недахоп, а хутчэй асаблівасць працы LLM - яны проста павінны “разумець” тэкст у межах свайго кантэкстнага вакна.
Затое гэта дазваляе дасягаць стабільных вынікаў і лёгка апрацоўваць пераклады.


Пра токены і кошт

Прынцып працы - сумленнасць.

  • Праз MCP: Вы выкарыстоўваеце свой уласны ключ API (Copilot, Cursor, OpenAI), таму Goman.live не спаганяе ніякіх дадатковых плацяжоў за токены. Гэта фактычна бясплатна з боку сэрвісу.
  • Праз Рэдактар: Выкарыстоўваюцца магутнасці сэрвісу, таму спісваюцца ўнутраныя токены.

Як атрымаць зніжку?

Дзейнічае рэферальная праграма: прывядзіце сябра і атрымайце да 90% зніжкі. Можна звярнуцца на goman.live.service@gmail.com, калі хочаце даведацца больш.


Пра захаванне даных

Усе вашы даныя захоўваюцца на ўласных серверах.
Дамп робіцца кожныя 6 гадзін, а інфармацыя не перадаецца трэцім бакам апроч мадэлей (LLM), якія апрацоўваюць пераклады. Даныя пасля выдаленне аплікацыі могуць яшчэ некаторы час захоўвацца - зроблена для магчымасці па персанальным запыце ўсе ж аднавіць іх. Так сама вы у любы час можаце выгрузіць лакалізацыі у прапанаванай у сэрвісе форме. Загружаць даныя магчыма як праз MCP, праз форму (па адным запісы) ці адразу шмат з файла у неабходным фармаце.


Пра супрацу

Каманда праекта адкрыта да новых ідэй і супрацоўніцтва.
Пры наяўнасці сэрвісу ці бізнесу, які можна інтэграваць з Goman.live, або пры ўзнікненні цікавасці да праекта — можна звязацца з распрацоўшчыкамі.
Магчыма стварэнне кастамных планаў, API-інтэграцыі і нават асобныя рашэнні пад канкрэтныя патрэбы.


Дадатковы функцыянал

Goman.live - гэта не толькі лакалізацыі.
Сэрвіс дазваляе тэставаць промпты, глядзець вынікі, захоўваць іх у розных версіях і нават працаваць у камандзе. Больш дакладна гэта апісана ў дакументацыі сэрвісу


Што далей

Вядзецца праца над наступнымі рэчамі:

  • паляпшэнне інтэграцыі промптаў з GitHub Copilot, Cursor і іншымі IDE,
  • выбар мадэлі перакладу ды выкарыстанне ўласных API-ключоў,
  • паляпшэнне RAG і аўтаматычнае абнаўленне лакалізацый,
  • і яшчэ шмат ідэй, якія зробяць працу з перакладамі яшчэ зручнейшай.

Падсумаванне: Чаму варта паспрабаваць?

Калі вы хочаце ствараць глабальныя прадукты, але не хочаце марнаваць жыццё на табліцы з перакладамі — Goman.live для вас.

  1. Хуткасць: Лакалізацыя становіцца часткай напісання кода, а не асобным этапам.
  2. Якасць: AI ведае кантэкст і стыль лепш, чым Google Translate.
  3. Зручнасць: Кіруйце ўсім прама з вашай любімай IDE.

👉 Паспрабуйце самі на goman.live і адчуйце розніцу. Вашы карыстальнікі скажуць вам "Дзякуй" (на сваёй роднай мове 😉).

Admin, 2025-11-02
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)