Галоўная > "Згуртаванні", збоі домена t.me і іншыя весткі вакол Telegram

"Згуртаванні", збоі домена t.me і іншыя весткі вакол Telegram

telegram
абнаўленні
збоі

Тэлеграм ніколі не адрозніваўся адсутнасцю інфанагодаў вакол яго, але цяперашні тыдзень ўжо пачаўся з некалькіх цікавых падзей аб якіх і будзе гэты артыкул.

Збоі t.me

13 ліпеня ў 23:29 Тэлеграм канал "Код Дурова" выклалі наступны пост (толькі на рускай):

Кароткі домен Telegram адключылі на глабальным узроўні. Спасылкі Telegram фармату t.me ў браўзерах перасталі працаваць па ўсім свеце, выявіў «Код Дурова». Домен фактычна выключылі з сістэмы DNS на ўзроўні рэестра доменнай зоны .me. У дадатку спасылкі гэтага фармату працягваюць працаваць. Што адбылося і хто менавіта абмежаваў працу домена: https://kod.ru/t-me-perestal-rabotat

Незадоўга да гэтага ў базе DNS у t.me з'явіўся статус serverHold, які азначае, тое што домен часова адключаны з DNS па рашэнні рэгістратара.

У хуткім часе спасылкі у дадатку Telegram былі заменены на telegram.me па зразумелым прычынам. Не гледзячы на гэта, спасылкі выгляду t.me ўсё яшчэ працавалі ўнутры самога тэлеграма. Ўжо ў адну гадзіну 9 хвілін наступнага дня Павел Дуроў у X звярнуўся да doMEn, афіцыйнага рэгістратара доменнай зоны .me з просьбай вырашыць праблему.

У 13:12 ён адказаў наступнае:

Дзякуй за цярпенне! Сайт t.me быў прыпынены з-за патрабаванняў OFAC, але цяпер зноў працуе.

Як аказалася, раней (13 ліпеня) Мінфінам ЗША ў санкцыйны спіс была уключана спасылка на адзін з тэлеграм каналаў ліквідаванага ВПН сэрвісу. Па памылцы doMEn заблакіравала ўвесь домен, які быў у спасылцы. Канал Telegram выдаліў. Зараз t.me і ўсе спасылкі з ім працуюць штатна.

Новаўвядзенні

Ўвечары 14 ліпеня пасля аднаўлення працы t.me выйшла буйное абнаўленне Telegram. Вось галоўныя новаўвядзенні:

Згуртаванні

На мой погляд, галоўным новаўвядзеннем гэтага абнаўлення з'яўляецца Згуртаванні. Гэта функцыя дазваляе аб'ядноўваць суполкі, каналы і боты. Раней з падобнага былі толькі Тэмы ў суполках, але яны не былі асобнымі чатамі з-за чаго іх нельга было наладжваць, акрамя назвы і аватара (напрыклад: абмяжоўваць адпраўку паведамленняў у пэўных тэмах). Зараз ж кожны аб'ект згуртавання з'яўляецца асобным элементам.

З цікавага, суполку з тэмамі можна дадаць у згуртаванне, пасля чаго атрымаецца чат у чаце ў чаце. Так как гэта абсалютна новая функцыя, працэс стварэння суполкі ў згуртаванні моцна адрозніваецца. Для пачатку трэба стварыць самую звычайную суполку (ці канал). Калі яна створана, або яна ўжо існуе, трэба зайсці ў яе налады, прагартаць да нізу і націснуць на "Дадаць у згуртаванне". Пасля гэтага стварыць ці абраць ўжо існуючае згуртаванне і абраць бачнасць (Бачны – для ўсіх удзельнікаў, Схаваны – для кіраўнікоў і асобных удзельнікаў). Яшчэ можна абраць, як будуць выглядаць чаты (як адзін, ці як асобныя), але з галоўнага – гэта ўсё.

Пашыраны тэкставы рэдактар

Быў дададзены новы тэкставы рэдактар з падтрымкай загалоўкаў, табліц, спісаў, цытат, кода, малюнкаў ўнутры паведамлення і зразумела ШІ. Раней такое было даступна толькі для ботаў. Паведамленні перастаюць выглядаць, як паведамленні і гэта на мой погляд, вельмі файна. Жаль толькі, што гэта новаўвядзенне даступна толькі ўдзельнікам з Premium, але распрацоўшчыкам таксама патрэбна на штосьці жыць.

Нябачныя паведамленні ад ботаў

Цяпер можна пытаць ботаў у суполках і ні хто, не убачыць, ні ваша паведамленне, ні адказ бота. Толькі трэба праверыць стаіць лі значок нябачнасці, каля каманды.

Абнаўленне GIF

Раней, 7 мая быў дададзены пошук стыкероў на 36 мовах з дапамогай Ш.І. Зараз прыйшла чарга і GIF. Цяпер больш за 350 мільёнаў GIF можна шукаць словамі на тых жа мовах. Telegram працягвае развівацца і гэта не можа не радаваць. Гэта сацсетка адрозніваецца ад іншых не толькі сваёй канфідэнцыяльнасцю, але і тым што ён не баіцца мяняцца. Дзякуй, за тое што прачыталі артыкул. Мой Telegram канал: https://t.me/maksi_tg. І ўсяго добрага.

maksi, 2026-07-16
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)