Галоўная > Apple Shortcuts, ці як палепшыць досвед выкарыстання IOS

Apple Shortcuts, ці як палепшыць досвед выкарыстання IOS

ios
IOS
Apple
Shortcuts

17 верасня 2018 кампаніяй Apple была выпушчана чарговая IOS. Аднім з самых важных навядзенняў таго абнаўлення сталі Apple Shortcuts (ці проста Каманды), якія прыйшлі на змену Workflow, раней набытаму Apple. Яны дазваляюць аўтаматызіраваць руцінныя дзеянні і у прынцыпе з'яўляюцца карысным дадаткам, але карыстаецеся лі імі вы? Хутчэй за ўсё, не. Спадзяюся, наступны артул выправіць гэта.

Невялікая гісторыя

Гісторыя гэтага дадатку пачалася з MHacks Winter 2014, хакатона, мінулага 19 студзеня 2014 года. У ім сярод 249 праектаў быў праект чатырох студэнтаў, Вірала Патэла, Ніка Фрэя, Конрада Крамера і Ары Вайнштэйна, які перамог у намінацыі "Найлепшы дадатак для iOS".

11 снежня таго ж года Workflow выйшаў у App Store і ўжо ў 2015 годзе стаў лаўрэатам прэміі Apple Design Awards. З пачатку, кошт складаў 2.99$, але праз два гады, калі ўся каманда з дадаткам была набыта Apple, Workflow стаў бясплатным. Яшчэ праз год ён быў перайменаваны ў Apple Shortcuts і інтэграваны ў IOS, але ўсё раўно не з'яўляліся першвызначанымі. Такімі яны сталі толькі ў наступнай IOS. Далей Apple паступова абнаўляла дадатак разам з выхадам новых версій сістэмы. Так у IOS 14 былі дададзены тэчкі і падтрымка Apple Watch, у IOS 15 палепшаны рэдактар і версія для MacOS, у IOS 16 з'явіліся новыя дзеянні, у IOS 17 палепшаны інтэрфэйс, ў IOS 18 падтрымка Action Button, а ў IOS 26 інтэграцыя з ШІ і новы Liquid Glass.

Як карыстацца Apple Shortcuts

Цяпер, як выкарыстоўваць Каманды. Пасля запуску, мы карыстальнік бачыць тры катэгорыі знізу: "Хуткія каманды", "Аўтаматызацыя", "Галерэя".

У першай, знаходзяцца вашы каманды і каманды дадаткаў. У другой, налады запуску каманд пры пэўных абставінах. А у трэцяй, катэгорыі з камандамі, якія можна спампаваць. Пачну з першай. У ёй знаходзяцца з пачатку вашы каманды, а потым убудаваныя каманды дадаткаў. Таксама, як і у многіх іншых дадатках Apple ёсць бакавая панэль, якая адкрываецца пры націсканні на кнопку у верхнім левым вугле і змяшчайная тыя ж каманды, но ў больш структураваным выглядзе.

Каб стварыць новую каманду, трэба націснуць на плюс у верхнім правым вугле. Пасля гэтага адкрываецца рэдактар каманды, які падзяляны на дзве вобласці: палатно з блокамі і бібліятэка дзеянняў.

Другое можна разгарнуць на ўвесь экран, ці наадварот згарнуць да мінімуму, каб былі даступнымі кнопкі "назад", "наперад", "падрабязней", "падзяліцца" і "запусціць".

Перадзем да самаго працэсу стварэння каманды. Напрыклад, вам трэба адчыняць RSS каналы прама ў браўзеру. Можна зразумела спытаць, хто карыстаецца RSS ў 2026 годзе, але такія яшчэ ёсць. У Safari пры спробе адкрыць спасылку на RSS, браўзер прапануе ўсталяваць дадатак, для гэтага ў App Store, але навошта спампоўваць лішнія дадаткі, калі гэта трэба не заўсёды.

Для пачатку трэба стварыць новую каманду. Далей лепей адразу яе назваць. Для гэтага націскаем на цяперашнюю назву зверху пасярэдзіне, націскаем "перайменаваць" і уводзім новую назву.

Пасля гэтага, націскаем на значок побач з назвай і выбіраем патрэбны.

Цяпер трэба дадаць каманду на старонку экспарту, каб карыстальнік не ўвадзіў спасылку ўручную. Для гэтага націскаем кнопку "Падрабязней" і ўключаем "На старонцы экспарту". Пасля гэтага на палатне адразу з'яўляецца новы блок.

Выбіраем атрымаць уваходныя звесткі ад толькі URL адрасоў і калі няма ўваходных звестак – спыніць і адрэагаваць, каб каманду нельга было запусціць асобна. Далей трэба дадаць новае дзеянне. Для гэтага разгортваем спіс на ўвесь экран і шукаем патрэбны блок.

Тут я ненадоўга спынюся і раскажу больш падрабязней пра дадзены "спіс". Яго можна падзяліць на 4 часткі. У самым пачатку ідзе поле пошуку, націснуўшы на які можна знайсці дзеянне па слове. Далей ідуць наступныя катэгорыі: скрыпты (з галоўнымі элементамі: зменныя, спісы, слоўнікі, лічбы, даты і т.д.), налады, прылада (каб у асноўным атрымаць некаторыя звесткі), геапазіцыя, геапазіцыя, медыяфайлы, геапазіцыя, медыяфайлы, агульны доступ, дакументы і інтэрнэт. Трэцяе, галоўныя каманды, а дакладней: адправіць паведамленне, адкрыць дадатак і прайграць музыку. І апошняе, гэта – дзеянні па дадаткам. Вяртаючыся к нашай камандзе, нам патрэбна "Атрымаць аб'екты з RSS каналаў", якое знаходзіцца ў катэгорыі "Інтэрнэт".

Націскаем на дзеянне і яно аўтаматычна прымацоўваецца да першага блока, беручы з яго звесткі. Пасля атрымання аб'ектаў, іх трэба вывесці, таму пераходзім у скрыпты і выбіраем "Паказаць рэзультат".

Цяпер можна перайсці ў Safari, заціснуць спасылку, націснуць "Падзяліцца" і выбраць нашу каманду. У першы раз ў акне з’явіцца запыт на доступ і пасля невялікага часу ў яшчэ аднім акне адкрываецца атрыманы тэкст.

Цяпер калі мы скончылі каманду, ёй можна падзяліцца праз спасылку. Зараз я паказаў каманду, якую мы запускаем самастойна, але што рабіць, калі патрэбна уключаць каманду па ўмове. Для гэтага і ёсць другі раздзел, які называецца "Аўтаматызацыя". Каб стварыць новую "аўтаматызацыю", трэба націснуць на кнопку ў правым верхнім вугле, абраць умову, наладзіць запуск і дадаць саму каманду.

Так, я наладзіў аўтаскід статыстыкі сотавай сувязі кожны месяц у 0:00, а каб каманды мяне не даставалі апавяшчэннямі або пацверджаннямі, у мяне стаіць неадкладны запуск без апавяшчэння.

Лепшыя каманды (на маю думку)

Апошні, трэці раздзел уяўляе з сябе бібліятэку каманд. Яны тут адсартаваны па катэгорыях і хутчэй за патрэбныя для азнаямлення з магчымасцямі, чым для выкарыстання, хоць і тут такія ёсць. Яшчэ каманды можна знайсці на iosshortcut.com, але ён не абнаўляецца ўжо год. Мусіць галоўная крыніца каманд гэта сабрэдзіт r/shortcuts, дзе да гэтага часу публікуюць новыя каманды. З-за іх вялікай колькасці, па-сапраўднаму файныя экземпляры не заўсёды лёгка знайсці і вось пара з іх:

Пашыраны буфер

Адзін з галоўных мінусаў стандартнай клавіятуры – гэта адсутнасць захавання тэксту загадзя. Для гэтага і патрэбна гэта каманда (а дакладней дзве). Першая загружае тэкст з нататкі і капіруе абраны тэкст ў буфер, а другая кожнае 5 секунд правярае буфер і захоўвае новы тэкст. Пасля іх усталёўкі застаецца толькі дадаць іх ярлыкі ў панэлі кіравання, каб лёгка іх запускаць.

https://www.icloud.com/shortcuts/a4d452c3cef745b093ba3bbbead72a13

https://www.icloud.com/shortcuts/614a2e90a5e640f1b1438e44f8e40cf9

Нізкі ўзровень зарада

Проста паказвае апавяшчэнне пры нізкім узроўні зарада. Просты, але даволі карысны скріпт.

https://www.icloud.com/shortcuts/d37d6c68b2c24b7abb01b14bd92a7e89

Charge Time Rus

Паказвае прыблізны час зарадкі. На рускай, але можна самому перакласці на беларускую. https://www.icloud.com/shortcuts/97d0347d1e4c4fbd9c1cb82d6bf0b76f

На гэтым усё. Дзякуй за прагляд, падпісвайцеся на Тэлеграм канал і ўсяго добрага.

maksi, 2026-07-29
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)