Мой уласны скарачальнік спасылак без сэрвісу скарачэння спасылак
Кожны раз, калі мне трэба было падзяліцца доўгай спасылкай, я карыстаўся публічнымі сэрвісамі для скарачэння. Але ў нейкі момант я задумаўся: навошта, калі ў мяне ўжо ёсць мой уласны дамен? Ён і так досыць кароткі, а пры жаданні я заўсёды мог бы разгарнуць уласны URL-скарачальнік з адкрытым зыходным кодам (ці нават напісаць свой). Як аказалася, асобны сэрвіс мне наогул не спатрэбіўся.
Мой блог пабудаваны на Hugo і разгортваецца ў Cloudflare Pages праз GitHub Actions. Cloudflare Pages падтрымлівае файл _redirects, які дазваляе наладжваць HTTP-перанакіраванні.
Фармат вельмі просты. Напрыклад, можна дадаць такі радок:
text1/wiki-bot https://github.com/hleb-kastseika/daily-wiki-pic 301
І пасля наступнага дэплоя hleb.dev/wiki-bot будзе перанакіроўваць на github.com/hleb-kastseika/daily-wiki-pic. Вось і ўсё.
Ніякай базы даных, ніякага бэкенду і ніякага асобнага сэрвісу. Увесь спіс кароткіх спасылак — гэта звычайны тэкставы файл у маім Git-рэпазіторыі. Мне вельмі падабаецца, што інфраструктура, якую я ўжо выкарыстоўваю для публікацыі блога, выдатна падыходзіць і для гэтай задачы.
Цяпер усе мае кароткія спасылкі знаходзяцца пад маім кантролем, версіянуюцца разам з рэпазіторыем блога і аўтаматычна разгортваюцца праз мой CI/CD.
Гэта пераклад майго англамоўнага артыкула.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)