Галоўная > AWS EC2. Ствараем свой уласны віртуальны сервер

AWS EC2. Ствараем свой уласны віртуальны сервер

AWS
EC2

Вітаю, сябры!

У парярэдні раз мы стваралі з вамі нашу першую лямбда-функцыю: Ствараем сваю першую AWS Lambda-функцыю

Сення ж мы разглядзім з вамі, як хутка і проста стварыць свой першы паўнавартасны сервер, выкарыстоўваючы AWS. Спадзяюся, што расказваць навошта ен нам не трэба.

Што такое EC2, і навошта ён нам патрэбны

EC2 (Elastic Compute Cloud)- гэта Вэб-сэрвіс, які прадастаўляецца кампаніяй Amazon праз іх воблачную сістэму AWS.

EC2 дае магчымасць ствараць віртуальныя серверы, якія можна хутка маштабаваць пад нашыя патрэбы, пераносіць дадзеныя з аднаго сервера на другі за некалькі хвілін, рабіць бэкапы, ды шмат чаго іншага.(калі цікава, можам разгледзець гэта з будучыні).

Для пачатку ў пошуку кансолі знойдзем EC2.

пошук

Ствараем сервер.

Пяройдзячы ў гэты сэрвіс мы пабачым дашборд, з якога мы і пачнем працаваць. На дашбордзе будзе кнопка Launch instance, націснуўшы на якую мы пяройдзем да экрана стварэння EC2 instance (далей проста інстанс). Экран будзе выглядаць неяк так:

Стварэнне інстансу Дзе мы ўводзім імя нашага сервера (1) (у нашым выпадку- bel_geek_instance) . Далей (2) выбіраем вобраз, з якога будзе створаны інстанс (я звычайна выбіраю Ubuntu).

Ніжэй будзе выбар тыпу інстанса (1):

выбар інстанса

Выбіраем той тып, які нам больш за ўсе падыходзіць па нашым патрабаванням да жалеза ды фінансаў (пра аплату крыху падрабязней далей).

Не забудзьце згенераваць і спампаваць ключ (2), ён спатрэбіцца для доступа да сервера праз тэрмінал (SSH).

Згенераваўшы ключ, неабходна наладзіць фаервол (3). Праставіўшы ўсе чэкбоксы, мы дазваляем нашаму серверу працаваць з трафікам праз HTTP ды HTTPS пратаколы.

Разгарнуўшы панэль з назвай Advanced details, праскролім да самага нізу, ды дададзім наступны код:

#!/bin/bash
apt update -y
apt upgrade -y
apt install -y apache2
systemctl start
echo "<h1>Hello World!</h1>"  >  /var/www/html/index.html

Выглядаць будзе прыкладна так:

Дадаць код Пасля чаго ціснем аранжавую кнопку Launch instance і чакаем некалькі хвілін.

Далей пераходзім да спіса інстансаў (1)

Спіс Дзе пабачым наш створаны інстанс (2) ды статус у якім ён знаходзіцца (3).

Калі ўсе добра, націснуўшы на наш інстанс адчыніцца панэль з яго дадзенымі. Нам тут спатрэбіцца Public IPv4 (4). Капіруем яго і ў адрасным радку набіраем http://ваш_адрас (абавязкова http) і пабачым нашу старонку:

першы сайт

Такім чынам мы запусцілі наш першы сервер пры дапамозе воблачнага сэрвісу AWS EC2.

Кіраванне серверам праз SSH

Каб атрымаць доступ да сервера, и кіраваць ім, нам патрэбны тэрмінал. У ім выканаем каманду, падобную да гэтай: ssh -i ./AWS_course/test_instance.pem ubuntu@13.48.138.230 , дзе ./AWS_course/test_instance.pem - размяшчэнне спампаванага вамі ключа, 13.48.138.230 - IP адрас нашага сервера. У выніку пабачыце падобнае да гэтага:

Welcome to Ubuntu 22.04.3 LTS (GNU/Linux 6.2.0-1012-aws x86_64)

 * Documentation:  https://help.ubuntu.com
 * Management:     https://landscape.canonical.com
 * Support:        https://ubuntu.com/advantage

  System information as of Sun Nov  5 08:24:01 UTC 2023

  System load:  0.0               Processes:             107
  Usage of /:   27.8% of 7.57GB   Users logged in:       0
  Memory usage: 28%               IPv4 address for ens5: 172.31.19.40
  Swap usage:   0%


Expanded Security Maintenance for Applications is not enabled.

0 updates can be applied immediately.

Enable ESM Apps to receive additional future security updates.
See https://ubuntu.com/esm or run: sudo pro status


*** System restart required ***
Last login: Sun Nov  5 07:30:21 2023 from 13.48.4.203
ubuntu@ip-172-31-19-40:~$ 

Выключаем сервер ды выдаляем яго

Серверы створаныя праз сэрвіс ЕС2 платныя, але калі мы будзем іх выкарыстоўваць не працяглы час то амазон аплаты за яго здымаць не будзе. Кошт карыстання серверам вы бачылі, калі выбіралі тып інстансу, і аплата з той гадзіны ці некалькіх гадзін што сервер працаваў, збірацца не будзе, таму што сумма вельмі малая. Вы плаціце толькі за час, калі інстанс працуе.

Разгледзем зараз як выключыць наш інстанс , ці выдаліць яго.

Папершае: выбіраем наш інстанс(1) выдаленне і ў меню Instance state націскаем (2) каб супыніць інстанс ці (3)-каб яго выдаліць. Праз непрацяглы час наш інстанс буде спынены ці выладены.

Вывады

У гэтым артыкуле мы разгледзелі як легка стварыць свой персанальны сервер, які можна выкарыстоўваць тым ці іншым чынам. Мы не разглядалі тэму кіравання серверам, ды дэплою туды нашых дадзеных. Калі вам гэта цікава, мы разгледзем гэта ў наступны раз.

Як вы лічыце, наколькі карысны такі матэрыял і ці есць патрэба Ў стварэнні відэа пра гэта?

Admin, 2023-11-05
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;