Галоўная > Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове. Частка 2

Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове. Частка 2

каналы
беларускаямова

head

З папярэдняй публікацыі на гэтую тэму ( Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове Ч.1) прайшло ня меньш за паўгады. Спіс беларускамоўных каналаў значна пашырыўся і сення я прынес вам новыя каналы з ютубу ды тэлеграму, дзе вы знойдзіце шмат чаго цікавага.

Пачнем з Тэлеграму:

Рудзі - https://t.me/rudzi_game - канал пра гульні, дзе майстра Рудзі распавядае навіны гульнявой індустрыі і публікуе анонсы і агляды на гульні. Утульная атмасфера прысутнічае.

Беларускі геймер -https://t.me/Gamer_BY - зноў пра гульні. Годны канал з навінамі гульнявой індустрыі, рэлізамі, акцыямі, трэйлерамі.

Мала кантэнту - https://t.me/mala_kantentu - Тут вы знойдзіце дайджэст па беларускамоўнаму Ютубу. Шмат публікацый пра новыя відэа ад беларускамоўных аўтараў.

sacral_BY -https://t.me/belarus_sacral - Тут вы адкрыеце для сябе іншую Беларусь - цікавы канал пра гіторыю і пра цікавыя месцы ў нашай краіне.

BelKantent - https://t.me/belkantent - Малады канал пра гульні , жалеза, стрымы.

AniBel — анімэ і манга на белаларускай мове - https://t.me/anibel_by - Мастадон беларускага анімэ - канал, дзе аўтары сайту https://anibel.net/ публікуюць навінкі **перакладзенага на нашу мову анімэ **

Дзікая прырода побач - https://t.me/wildlifebelarus - Канал пра беларускую прыроду. Ні больш ні меньш.

Прышпільныя Коміксы - https://t.me/pryshpilnyacomiksy - Невялікія коміксы на кожны дзень, якія разбавяць паўсядзеннасць легкім гумарам.

Youtube

Відзік - Пра гікаўскае - https://www.youtube.com/@VidzikYT - Як вынікае з назвы - пра гікаўскае. Добры канал з аглядам навуковых падзей свету, з штотыдневым падкастам, дзе хлопцы абмяркоўваюць што адбылося за тыдзень у свеце навукі, гульнявой і кінаіндустрыі. Вельмі раю.

Рудзі -https://www.youtube.com/@Rudzi - Агляды гульняў, стрымы, гэта вось усе... - добры, утульны канал з гумарам, цікавымі думкамі і .... Піліпкам ( сабакен часам завітвае ў кадр ці падае голас)

Vožyk - https://www.youtube.com/@vozh_voice - Тут вы сустрэніце шмат цікавага кантэнту перакладзенага з ангельскай. Смешна, часам крынжова, але ад гэтага не меньш годна.

Праз космас - https://www.youtube.com/@Praz_Kosmas - Падкаст пра зоры. Пра тое што адбываецца ў касмічнай індустрыі і астраноміі.

Міфавлогія роднага краю - https://www.youtube.com/@mifavl - Ну і на завяршэнне - невялікі канал, дзе вы пазнаеміцеся з нашымі народнымі легендамі і паданнямі, звычаямі.

PS. Спадарства!

Падтрымайце ўсе гэтыя каналы сваімі падпіскамі. Гэта вельмі матывуе аўтараў на стварэнне больш якаснага кантэнту. Усім вялікі дзякуй, хто дачытаў дасюль.

Admin, 2024-02-01
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;