Як працаваць з фідбэкамі ў промптынгу: жывы гайд з прыкладамі
.webp?alt=media&token=79231241-a498-47fb-8d49-8bedb8866f13)
Прывітанне, спадарства!
Працягваем наш цудоўны цыкл артыкулаў пра промптынг 🤖✨
Сёння мы разбяром 4 эфектыўныя тэхнікі фідбэк-промптынгу, якія дапамогуць атрымліваць ад AI яшчэ лепшыя вынікі! 🚀
Папярэднія артыкулы:
- 🔗 1. Zero-Shot, One-Shot і Few-Shot: Як працаваць з промптамі
- 🔗 2. Grounding або “Як прымусіць мадэль слухацца”
- 🔗 3.Асновы промпт-дызайну: як пісаць эфектыўныя запыты да штучнага інтэлекту
🧠 Што за тэхнікі і адкуль яны?
Каб працаваць з AI максімальна эфектыўна, спецыялісты стварылі шэраг магутных тэхнік 🛠️. Яны нарадзіліся на скрыжаванні навукі, інжынернай практыкі і штодзённага досведу карыстальнікаў.
Асноўныя метады фідбэк-промптынгу:
- ✍️ Explicit Feedback Prompting — адкрытае выказванне заўваг і пажаданняў.
- 🔄 Iterative Refinement — паступовае ўдакладненне адказаў праз некалькі ітэрацый.
- 🧐 Critique and Revision Prompting — мадэль сама крытыкуе і паляпшае вынік.
- 🧩 RLHF (Reinforcement Learning from Human Feedback) — выбар найлепшага з некалькіх варыянтаў.
✍️ 1. Explicit Feedback Prompting
Пачнем з простага, але вельмі дзейнага спосабу!
Што гэта:
Вы даяце мадэлі канкрэтны і ветлівы фідбэк 📜: што трэба змяніць і як палепшыць адказ.
Калі карысна:
Калі першы адказ выглядае павярхоўным або няпоўным 🔍
Як гэта выглядае:
Промпт:
text1Напішы артыкул пра цікавыя факты пра Антарктыду.
Першы адказ:
text1Антарктыда — халодны кантынент. Тут амаль няма расліннасці і жывёл.
Фідбэк:
text1Тэкст выглядае занадта агульна. 2Калі ласка, дадай канкрэтныя дадзеныя пра тэмпературы, даследчыя станцыі 3і мясцовую фаўну
Перапрацаваны адказ:
text1Антарктыда — самы халодны кантынент, 2дзе сярэдняя тэмпература ўзімку дасягае -60°C. 3Тут каля 70 даследчых станцый, а з жывёл вядомыя імператарскія пінгвіны і цюлені Уэдэла.
🔄 2. Iterative Refinement
Працягваем! Паглядзім, як можна шліфаваць вынікі крок за крокам 🔧
Што гэта:
Паступовае ўдакладненне і паляпшэнне адказаў у некалькі этапаў.
Калі карысна:
Калі хочаце дамагчыся максімальнай якасці ✨
Промпт 1:
text1Напішы рэзюмэ кнігі "1984" Джорджа Оруэла.
Адказ:
text1"1984" — гэта раман пра таталітарную дзяржаву, дзе герой Уінстан спрабуе супраціўляцца сістэме.
Фідбэк:
text1Дадай больш эмацыйных момантаў і падкрэслі страх Уінстана перад Вялікім Братам
Перапрацаваны адказ:
text1 2"1984" распавядае пра жыццё пад татальным наглядам, дзе Уінстан Сміт жыве ў пастаянным страху і спрабуе захаваць чалавечнасць.
І гэтак далей. Такім чынам мы кожную ітэрацыю ўдакладняем вынікі працы мадэлі да таго моманту пакуль не атрымаем неабхоодны нам фармат.
🧐 3. Critique and Revision Prompting
Наступны ўзровень! Прымушаем AI крытыкаваць самога сябе 🕵️♂️
Што гэта:
Мадэль сама ацэньвае якасць свайго адказу і прапануе паляпшэнні.
Калі карысна:
Калі хочаце прабудзіць у мадэлі крытычнае мысленне 🧠
Промпт:
text1Напішы эсэ пра важнасць экалагічнай свядомасці. Потым ацэні і паляпшай свой тэкст
Першы адказ:
text1Экалагічная свядомасць дапамагае захаваць прыроду і жыццё на планеце. Трэба сартыраваць смецце і эканоміць рэсурсы.
Крытыка мадэлі:
text1Прааналізуй тэкст, знайдзі сталыістычныя і граматычныя памылкі і выпраў іх.
Перапрацаваны адказ:
text1Кожны дзень мы выбіраем будучыню: перапрацоўваючы пластык , ашчаджаючы ваду, падтрымліваючы мясцовых вытворцаў. Экалагічная свядомасць — наш унёсак у здаровую планету
Такім чынам мы застаўляем мадэль зрабіць аналіз і яго ж прымяніць для перапрацоўкі тэксту. Часам гэта бывае вельмі карысна. Гэтая тэхніка актыўна выкарыстоўваецца пры стварэнні агентаў. Падрабязней з вамі разгледзім гэта ў наступныя разы.
🧩 4. RLHF (імітацыя ў практыцы)
І нарэшце, тэхніка для тых, хто хоча выбраць самае лепшае 🔥
Што гэта:
Стварэнне некалькіх варыянтаў → выбар лепшага → яго паляпшэнне.
Калі карысна:
Калі хочаце сапраўды ідэальны вынік 🌟
Промпт:
text1Дай 3 варыянты адказаў на пытанне: чаму важна захоўваць біяразнастайнасць? 2
Варыянты:
text1 21. Падтрымка экалагічнай раўнавагі 32. Забеспячэнне ежы і лекаў для чалавецтва 43. Уплыў на стабільнасць клімату 5
Фідбэк:
text1Трэці варыянт выглядае лепшым! Дадай канкрэтныя факты
Паляпшэнне:
text1Біяразнастайнасць адыгрывае цэнтральную ролю ў стабільнасці клімату: лясы паглынаюць CO2, а акіяны рэгулююць тэмпературу . Страта відаў вядзе да экалагічных катастроф
Такая тэхніка працуе калі вы самі правялі нейкі аналіз і больш-менш ведаеце што хочаце атрымаць.
⸻
🎯 Вынікі
Цяпер вы ведаеце:
- Як даваць AI выразны і дакладны фідбэк ✍️
- Як удасканальваць вынікі праз некалькі ітэрацый 🔄
- Як прымушаць мадэль самаацэньваць свае адказы 🧐
- Як выбіраць і паляпшаць лепшыя варыянты 🧩
Увага! Найбольш добрыя вынікі атрымліваюцца пры камбінацыі розных падыходаў. Але трэба адзначыць, што, паколькі памер кантэксту ў мадэляў не бязмежны, з часам яны могуць згубіць першапачатковыя патрабаванні або панізіць іх вагу. Таму пры астаўленні фідбэка пажадана перыядычна ўдакладняць папярэднія патрабаванні.
📣 Паспрабуйце самі!
Напішыце просты промпт і:
- Ацаніце вынік 🎯
- Дайце фідбэк 🤓
- Папрасіце мадэль удакладніць ці крытыкаваць сябе 🔍
- Стварыце некалькі варыянтаў і выберыце лепшы 🌟
PS:
Дзякуй сябры што застаецеся з намі! Спадзяюся, як заўсёды мой артыкул будзе для вас карысным. Буду вельмі ўдзячны вам за лайкі, каментары, і падтрымку праекта!
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)