Вынікі 2023 для bel-geek.com
Што было ў 2023
Год назад наш праект распачынаўся як стрымы на твічы, дзе мы сваралі ўсялякія цікавосткі тыпу "Беларускага балотнічка" :
ці мемных -
"беларускіх нацыянальных праграмістаў"
з якіх мы добра пасмяяліся (DALL-E маляваў тады так):
ды стваралі ўласнае партфолія для пачаткоўцаў.
Вынікі
За гэты год мы стварылі больша за 60 артыкулаў, тры разы змянілі назву, пачалі весці свой уласны тэлеграм-канал на тэмы ад праграмавання да кніг пра Купалу і Коласа. Запусцілі свой ютуб, дзе разглядаем усялякія тэхнічныя карысныя рэчы. Першае відэа дарэчы ўжо на канале: https://www.youtube.com/watch?v=lm6UUGDVdVA&t=6s.
За год наш сайт наведалі 6500 разоў больш за 1500 чалавек.
І самымі чытанымі сталі наступныя артыкулы :
- Разбор пытанняў з рэальных сумоўяў JS. Практыка
- Простая замена ngIf, ngFor у Angular v17
- React: Хуткі старт
- Браўзерны Event loop: micro and macro tasks, call stack, render queue: layout, paint, composite (1 частка)
- Гісторыя з'яўлення Same-Origin Policy, CORS. Што такое JSONP. Простыя і складаныя запыты CORS. Перадзапыт (preflight).
- Чаму A/B тэсты гэта важна
- Што паглядзець? 4 анімэ-серыялы на выходныя.
Іншыя артыкулы былі не меньш цікавымі за пералічаныя, і таму я хачу падзякаваць усім нашым аўтарам за іх высілкі і іх намаганні.
Гэта былі:
- "LoveJS"
- "AHuleu"
- "Дзмітрый Зубялевіч"
- "SIarhei Tomin"
- "Code Stars"
- "Плюмбум"
Спадарства, ад шчырага сэрдца - вялікі вам дзякуй
Што далей:
У новым годзе мы спадзяемся палепшыць наш сайт, ствараць для вас больш кантэнту, развіваць праект і пашыраць нашу аўдыторыю.
Сябры! Вялікі дзякуй што застаецеся з намі, і за вашу падтрымку. Гэта матывуе нас працаваць далей. Усім жадаю каб жыцце як віно з кожным годам рабілася толькі лепей.
PS: Нагадваю, што вы таксама можаце ствараць вашыя артыкулы, і далучыцца да нашых аўтараў.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)