Што паглядзець ці пачытаць ды паслухаць па-беларуску на Каляды. Частка 3
Вітаю сябры! У папярэдніх частках мы распавядалі пра цікавыя ютуб ды тэлеграм-каналы на беларускай мове. І зараз, у перадсвяточныя дні хацелася б падзяліцца з вамі цікавым беларускамоўным кантэнтам.
Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове
Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове. Ч2
Крыху каляднага настрою:
Клаўс - шыкоўны мульт з беларускай агучкай.
Калядная - яскравая, святочная песня на палескай гаворцы ў сучаснай апрацоўцы - проста топ. Вельмі раю аматарам элетроннай музыкі.
ГУЛЬНІ ДЛЯ КАЛЯДНАГА НАСТРОЮ - відэа пра гульні для каляднага настрою (дзякуй кэп).
Калядкі блізка (калядныя песні па-беларуску) - Адна з песен на канале выканаўцы народных беларускіх песен.
Батлейка - казачная пастаноўка традыцыйнай беларускай батлейкі - адна з адметнейшых з'яваў у беларускай каляднай традыцыі. Да сямейнага прагляду.
СпанчБобавы Каляды - Калядныя прыгоды ўсім вядомага жыхара акіяну!
Ну і крыху проста каналаў з Ютуб:
Тэхнабеларус - падкаст з навінамі пра сучасныя тэхналогіі.
Ягоны хутар - канал пра жыцце - быцце як яно есць ад стваральніка канала пра відэагульні, Рудзі.
Belgaming - Адзін з маіх улюбёных каналаў пра відэагульні з аўтарскай думкай і цікавым кантэнтам.
Bike Travel Belarus - падарожжы па розным цікавым куткам беларусі на веласіпедзе. Шмат цікавых месцаў + веламаршруты.
AngryRalef-Яшчэ адзін канал пра відэагульні з аглядамі ад беларускамоўнага стрымера AngryRalef.- Твіч
Authentic Belarus - Канал пра Беларусь. Шмат цікавых відэа пра беларускія песні і звычаі.
ГІСТФАК | Гістарычны відэападкаст па-беларуску - Падкаст пра гісторыю беларусі з цікавымі тэмамі.
Заключэнне
Спадарства, калі вы ведаеце яшчэ цікавыя каналы ці цікавы святочны кантэнт, дадавайце іх да каментароў.
P.S. Калі вы жадаеце пісаць свае артыкулы ці падзяліцца сваім досведам - чакаем вас у шэрагах нашых аўтараў.
Каментары
(Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)