Галоўная > Што паглядзець ды пачытаць па-беларуску Ч4.

Што паглядзець ды пачытаць па-беларуску Ч4.

Youtube

прэўю

Вітаю, сябры!

Сёння я вырашыў разбавіць цыкл артыкулаў пра штучны інтэлект невялікім аглядам новых ці раней незаўважаных беларускіх каналаў.

Хто не бачыў папярэднія артыкулы пра беларускі кантэнт — абавязкова паглядзіце:

Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове

Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове. Ч2

Youtube

Музыкоўскі

(Кадр з відэа пра Брэсцкі гурт "Удар")

Канал прысвечаны музыцы, створанай беларусамі. Амаль штодня выходзяць агляды новых песень і альбомаў. Тут вы пачуеце аўтарскія меркаванні пра розных выканаўцаў і цікавыя музычныя падборкі.

Асаблівая "фішка" — топ-40 песень з галасаваннем і штотыднёвым стрымам, дзе можна паслухаць і абмеркаваць навінкі разам з аўтарам і гледачамі. Рэкамендую — адкрыйце для сябе новае ў беларускай музыцы!

www.youtube.com

тэлеграм



Vandruy_by

Новая мыш

Канал пра падарожжы па цікавых і малавядомых мясцінах Беларусі. Аўтар распавядае пра месцы, пра якія вы, магчыма, ніколі не чулі, з вялікай любоўю і гістарычнай глыбінёй.

Падпісвайцеся і падтрымайце ініцыятыву — варты кантэнт!

Youtube


Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура

паставы

Падарожжы, але ў анімацыйным фармаце. Кожнае відэа выканана ў стылі акварэльнай анімацыі, што надае каналу асаблівы шарм і аўтэнтычнасць. Для аматараў эстэтыкі і гісторыі — сапраўдная знаходка.

Youtube


Фактар горада

Канал пра урбаністыку. Тут вы знойдзеце развагі пра сучаснае жыццё ў Мінску, грамадскі транспарт, гарады-спадарожнікі і шмат іншага.

Цікавы кантэнт для тых, хто задумваецца пра зручнасць і будучыню нашых гарадоў.

Youtube


X

На прыканцы ўзгадаем пра былы Цвітар, дзе таксама можна знайсці нешта цікавае.

Беларускае мастацтва I Belarusian art

Беларускае мастацтва I Belarusian art

Нядаўна натрапіў на нечакана прывабны акаўнт, дзе публікуюцца працы беларускіх мастакоў. Сапраўды варта зазірнуць — прыгожа, змястоўна, натхняльна.

Беларускае мастацтва I Belarusian art

ЗЫ:

Дзякуй сябры што застаецеся з намі.

Нам вельмі прыемна і вельмі матывуе калі вы ставіце падабайкі ды падтрымліваце нас сваімі каментарамі.

Нагадваю што вы таксама можаце стаць нашым аўтарам і падзяліцца нечым цікавым.

Admin, 2025-02-28
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;