Галоўная > З новым 2025 годам!!!

З новым 2025 годам!!!

2024

Выява

Вітаю, спадарства! Вось і падыходзіць да канца 2024 год.

І ад усёй нашай невялікай каманды віншуем вас з надыходзячым 2025 годам! Жадаем вам усяго самага найлепшага! Каб вам наступны год прынёс спраўджванне вашых надзей і мар!

Няхай 2025 год стане часам новых магчымасцяў, яскравых падзей і добрых навін. Няхай у вашым жыцці будзе шмат радасці, здароўя і натхнення для рэалізацыі самых смелых планаў.

Дзякуем, што застаяцеся з намі, чытаеце наш сайт і падтрымліваеце наш тэлеграм-канал. Мы абяцаем і ў новым годзе радаваць вас цікавым кантэнтам, карыснымі парадамі і навінамі са свету тэхналогій.

Ну і крыху падвядзем вынікі:

Тэлеграм

Наш канал вырас з 400 падпісчыкаў амаль да 850

Сярэдняя колькасць пастоў у месяц - 77

Сярэдняя колькасць праглядаў аднаго паста - 277.

Наш сайт

За гэты год мы стварылі больша за 20 артыкулаў.

За год наш сайт наведалі 3200 разоў больш за 1000 чалавек.

І самымі чытанымі сталі наступныя артыкулы :

Што паглядзець ці пачытаць на беларускай мове. Частка 2

Токены - галоўная прычына неэфектыўнасці ШІ

Кастамная раскладка клавятуры Windows для беларускай лацінкі й ня толькі

Як сёння шукаць працу ў IT?

Аб чым маўчаць летапісы. Рагнеда - першая вядомая жанчына Полацкага княства.

28 рэчаў, якія я зразумеў за 28 гадоў

Нашыя аўтары:

Асаблівую падзяку хочацца выказаць нашым аўтарам, якія стварылі шмат цікавых, разнастайных артыкулаў, якім пазайздросцяць нават BBC ці NYT:

  • LoveJS
  • Škalar
  • BiełaruskiBajan
  • Aleś Karoza
  • Linux па-беларуску
  • Siarhei Tomin

Нажаль. Падарункі мы так нікаму і не даслалі, бо форму так ніхто і не запоўніў.

Што далей:

На наступны год у нас шмат планаў. Мы спадзяемся запусціць свой уласны сэрвіс па працы з ШІ (пра яго будзе асобны артыкул), пашырыць магчымасці нашага сайту: аўтарызацыя праз гугл акаунт, папрацуем крыху з SEO, дададзім магчымасць пошуку па аўтарам і тэгам, дададзім ШІ памочніка для напісання артыкулаў.

Перапрацуем наш ШІ-дапаможнік для падпісчыкаў на дзённыя навіны. Напішам больш цікавых і карысных артыкулаў.

PS

Няхай гэты год быў не настолькі прадуктыўны як папярэдні, але мы спадзяемся што наша справа для кагосьці важная і мы працягнем рабіць больш кантэнту. Дзякуй за вашу падтрымку!

Admin, 2024-12-31
Каментары

    (Каб даслаць каментар залагуйцеся ў свой уліковы запіс)

    ;